Ка́рал Гот (; ,  — , ) — чэшскі эстрадны спявак (тэнар). Народны артыст ЧССР (1985).

Скончыў Пражскую кансерваторыю ў 1965 годзе (клас Канстанціна Карэніна). Дэбютаваў у 1959 годзе. У 1960-я гады саліст тэатраў «Семафор», «Апола». Валодаў моцным, прыгожым голасам. У рэпертуары класічныя арыі, народныя песні, джазавыя балады, эстрадныя песні. Здымаўся ў кіно. Лаўрэат прэмій «Залаты салавей» (7 разоў, з 1963 года), «Залаты голас Прагі», 1-ы прыз на міжнародным конкурсе эстрадных спевакоў у Сопаце (Польшча, 1964), 1-я прэмія на міжнародных конкурсах песні ў Сан-Рэма (Італія) і Кане (Францыя; абодва 1966).

Літаратура

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Чэхіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Чэхаславакіі Катэгорыя:Конкурс песні Еўрабачанне 1968 Катэгорыя:Заслужаныя артысты Чэхаславакіі Катэгорыя:Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Тэнары