Ордэн Стара-планіны () — найвышэйшая ўзнагарода Рэспублікі Балгарыя. Ім ўзнагароджваюцца палітычныя, грамадскія, спартыўныя і інакшыя дзеячы Балгарыі і замежных дзяржаў.

Палажэнне аб узнагародзе Ордэнам узнагароджваюцца:

Балгарскія грамадзяне — кіраўнікі дзяржавы і ўрада, міністры, палітычныя і грамадскія дзеячы, дзеячы культуры, вайскоўцы і прадстаўнікі духавенства, якія маюць выдатныя заслугі перад Балгарыяй. Замежныя грамадзяне — кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, міністры, палітычныя і грамадскія дзеячы, дзеячы культуры маюць выключныя заслугі ў развіцці двухбаковых зносінах з Балгарыяй і за развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, умацаванне бяспекі і міру паміж народамі, а таксама тыя, хто мае заслугі ў справе абароны правоў і свабод чалавека.

Гісторыя Ордэн Стара-планіны быў заснаваны 4 жніўня 1966 года ўказам № 606 Прэзідыума Народнага сходу НРБ для ўзнагароджання кіраўнікоў замежных дзяржаў, прэм’ер-міністраў, міністраў, дыпламатаў, палітычных, культурных і грамадскіх дзеячаў, замежных грамадзянаў і вайскоўцаў, за ўмацаванне сяброўскіх адносін з балгарскай дзяржавай. Пасля скасавання ўзнагароднай сістэмы НРБ, у сакавіку 1991 года, ордэн працягнуў сваё існаванне. У адпаведнасці з Законам «Аб ордэнах і медалях Рэспублікі Балгарыя» ад 30 чэрвеня 1994 года, ордэнам узнагароджваюцца балгарскія і замежныя грамадзяне за выдатныя заслугі перад Рэспублікай. Першымі узнагароджанымі сталі 27 гульцоў і трэнераў нацыянальнай зборнай па футболе.

Апісанне Ступені ордэна Стара-планіны:

Ордэн Стара-планіны можа быць са стужкай ці без яе. Ордэн Стара-планіны са стужкай не мае ступеней і носіцца з зоркай. Ордэн Стара-планіны без стужкі мае дзве ступені — 1-ю і 2-ю, і дзве катэгорыі — з мячамі (для ўзнагароджвання вайскоўцаў) і без мячоў (для ўзнагароджвання грамадзянскіх асоб):

Знакі ордэна

Асаблівасці ўзнагароджвання ордэнам са стужкай Узнагароджваюцца кіраўнікі замежных дзяржаў і ўрадаў, і як вынятак, грамадзяне Балгарыі. Ордэн носіцца на плечавой стужцы з зоркай на грудзіне.

Вядомыя ўзнагароджаныя Нікалае Чаўшэску Садам Хусейн Кандаліза РайсРайс узнагароджаная найвышэйшай узнагародай Балгарыі разам з Хусейнам і Чаўшеску Дылма Русеф Ілія Мінеў Енча Піронкаў Валя БалканскаяБългарски интелектуалци наградени с орден „Стара планина“

Гл. таксама Узнагароды Балгарыі Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія

Спасылкі Закон за ордените і медалите на Република България, 21 мая 2004 года (сучаснае палажэнне)  

Катэгорыя:Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды Катэгорыя:Узнагароды Балгарыі