Гаро́шак танкалісты (Vicia tenuifolia) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 80—200 (100—150) см даўжынёй. Сцябло прамое, рабрыстае, слаба апушанае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, доўгае і складаецца з 10—12 (8—12Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения ) пар лісточкаў. Вось ліста заканчваецца вусікам. Лісточкі размешчаны ў 2 плоскасцях, арыентаваных пад вострым вуглом адзін да аднаго, суцэльныя, гладкія, з завостранай верхавінкай, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ліловага або лілова-сіняга колеру, у пазушных гронках даўжынёй 15—20 см. Вяночак 12—15 мм даўжынёй . Кветканосы з гронкай звычайна амаль удвая даўжэй лісця. Плод — лінейна-падоўжаны струк.

Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы, у Азіі і Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока) . Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф.

Расце на сухіх лугах, стэпавых схілах, у зарасніках — у лесастэпе і стэпе, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, каля дарог.

Ахоўваецца на тэрыторыі Латвіі, Эстоніі, Валынскай вобласці Украіны, Калужскай вобласці Расіі.

Гаспадарчае значэнне Гарошак танкалісты перспектыўны ў якасці кармавой расліны ў рэгіёнах з недастатковым увільгатненнем і якасцю глебы. Па кармавой якасці не саступае люцэрне.

Сінонімы Паводле сайта The Plant List

Галерэя

Літаратура  — С. 567—568.

Спасылкі

Vicia tenuifolia Roth (Горошек тонколистный) // ИАС «ООПТ России» Дикие родичи культурных растений. Vicia tenuifolia Roth — Вика тонколистная (горошек тонколистный). // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Кармавыя расліны