Тэрэза Салгейру (, пры нараджэнні Марыя Тэрэза дэ Альмейда Салгейру, ; нар. 8 студзеня 1969, Амадора, Лісабон) — партугальская спявачка, вакалістка гурта Madredeus (1987—2007), пасля сыходу з якога пачала сольную кар’еру. Здымалася ў фільме Віма Вендэрса «Лісабонская гісторыя».
Біяграфія Тэрэза Салгейру з сямнаццаці гадоў выступала ў гурце Madredeus, у складзе якога яна правяла больш за тысячу канцэртаў. Усяго ў свеце прададзена больш за пяць мільёнаў копій альбомаў калектыву з вакалам Тэрэзы Салгейру.
У 2007 годзе пакінула гурт і занялася сольнай кар’ерай. Першы сольны альбом «Obrigado» быў выпушчаны ў 2005 годзе, калі вакалістка яшчэ не пакінула калектыў, сумесна з шэрагам вядомых музыкантаў і выканаўцаў: Хасэ Карэрасам, Каэтану Вялозу і іншымі.
У 2007 годзе ўдзельнічала ў якасці вядучай салісткі ў альбоме польскага кампазітара Збігнева Прайснера «Silence, Night & Dreams».
Праз год Тэрэза Салгейру выпусціла альбом «Matriz», у якім паспрабавала сумясціць розныя музычныя кірункі партугальскіх рэгіёнаўTeresa Salgueiro: O Misterio. З гэтым альбомам яна выступала ў краінах Еўропы і Афрыкі.
Альбом 2011 года «O Mistério» Тэрэза Салгейру запісала пасля знаходжання ў манастыры Арабіда на тэрыторыі аднайменнага партугальскага прыроднага парку.
Сольная дыскаграфія 2006 — «Obrigado» 2007 — «Você e Eu» 2007 — «La Serena» 2007 — «Silence, Night & Dreams» 2009 — «Matriz» 2012 — «O Mistério» 2016 — «O Horizonte»
Катэгорыя:Музыканты Партугаліі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Партугаліі Катэгорыя:Выканаўцы фаду