Антыімперыялізм — тэрмін, які ўжываецца да той ці іншай формы апазіцыйнага імперыялізму руху. Антыімперыялізм выступае супраць заваявальных войнаў, асабліва супраць заваёў народаў з іншымі мовай і культурай. Антыімперыялістамі можна лічыць, такім чынам, рэспубліканскіх сенатараў у Рымскай імперыі або членаў Антыімперыялістычнай лігі ЗША, якія пратэставалі супраць акупацыі Філіпін падчас іспана-амерыканскай вайны.
Як самастойны палітычны рух антыімперыялізм паўстаў у Еўропе ў канцы XIX і ў пачатку XX стагоддзяў, як рэакцыя на пашырэнне еўрапейскіх каланіяльных імперый і захоп Філіпін Злучанымі Штатамі. Але найвышэйшай народнай падтрымкай антыімперыялізм карыстаўся ў саміх калоніях, дзе ён стаў асновай фарміравання розных нацыянальна-вызваленчых рухаў з сярэдзіны XX стагоддзя. Гэтыя рухі і іх антыімперыялістычных ідэі адыгралі галоўную ролю ў працэсе дэкаланізацыі 1950-х і 60-х гадоў, у выніку якой большасць каланіяльных краін у Азіі і Афрыцы сталі незалежнымі.
Неўзабаве пасля гэтага, з пачаткам працэсу глабалізацыі многія антыімперыялісты пачалі разглядаць апошнюю як новую форму імпэрыялізму, які ўстанаўлівае сваё панаванне шляхам эканамічнага прымусу, а не прамога ваеннага захопу. Таму антыімперыялісты паставілі сабе задачу супрацьстаяць глабалізацыі і далі пачатак руху антыглабалізму. У плане праблемы мілітарызацыі антыімперыялісты лічаць сваім галоўным ворагам так званую «Амерыканскую імперыю», асабліва пасля амерыканскага ўварвання ў Ірак у 2003 годзе.
Для дадзенага руху характэрна наяўнасць спецыфічнай палітыка-эканамічнай праграмы, у 1970-я гады вядомай таксама як праграма нацыянальнага вызвалення з наступнымі прынцыпамі: незалежнасць, суверэннасць і самавызначэнне нацыі; барацьба з каланіялізмам і неакаланіялізмам; аграрная рэформа; індустрыялізацыя; развіццё ўнутранага рынку; барацьба з транснацыянальнымі кампаніямі або кантроль над імі; нацыяналізацыя асноўных сектараў эканомікі; крытыка дзейнасці МВФ і Сусветнага банка.
Спасылкі The Anti-Imperialists, A Web based guide to American Anti-Imperialism. CWIHP at the Wilson Center for Scholars: Primary Document Collection on Anti-Imperialism in the Cold War . Pacific Northwest Antiwar and Radical History Project, multimedia collection of photographs, video, oral histories and essays. Imperialism: The Highest Stage of Capitalism by V.I. Lenin Full text at marxists.org. How Imperialist 'Aid' Blocks Development in Africa by Thomas Sankara, The Militant, April 13, 2009. Daniel Jakopovich, In the Belly of the Beast: Challenging US Imperialism and the Politics of the Offensive. The M and S Collection at the Library of Congress contains materials on anti-imperialism.
Катэгорыя:Антыглабалізм Катэгорыя:Палітычныя рухі