Ярашо́ўка (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета. У калгасе «Колас».

Гісторыя Вядома з XVIII стагоддзя. У 1772 годзе 8 двароў, 42 жыхары, уласнасць Агінскіх. У пачатку XIX стагоддзя вёска Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1897 годзе фальварак, 4 двары, 51 жыхар. У 1909 годзе засценак, 5 двароў, 51 жыхар. З 20 жніўня 1924 года ў складзе Бобрскага сельсавета Крупскага раёна. На 1 студзеня 1998 года 12 гаспадарак, 17 жыхароў.

Спасылкі

Катэгорыя:Бобрскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна