Вера Паўлаўна Дзе́ева (;  — ) — вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, доктар біялагічных навук (1974), прафесар (1990).

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Горкі Цвярской губерні РСФСР (у сучасным Санкоўскім раёне Цвярской вобласці Расіі). Скончыла сярэднюю школу і паступіла на факультэт аграхіміі і глебазнаўства Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева. Акадэмію скончыла ў 1949 годзе і была накіравана загадчыкам лабараторыі ў Льгоўскую машына-трактарную станцыю (Курская вобласць). У 1952—1955 гг. праходзіла навучанне ў аспірантуры пры Ленінградскім аддзяленні Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута ўгнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства. У 1955 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эффективность различных приемов использования бора и марганца при выращивании столовых корнеплодов на дерново-подзолистой почве» і была прызначана на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка ў Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства ў горадзе Жодзіна. З 1961 года В. П. Дзеева працавала ў Інстытуце біялогіі АН БССР (сучасны Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі). Таксама выкладала на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая і грамадская дзейнасць В. П. Дзеевай належаць навуковыя працы па накіраванай рэгуляцыі росту і развіцця раслін, вывучэнні ўплыву фізіялагічна актыўных рэчываў (гербіцыдаў, рэтардантаў, стымулятараў) на фарміраванне ўстойлівасці і прадукцыйнасці розных генатыпаў раслін. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 16 кандыдацкіх дысертацый. Яе распрацоўкі абаронены 14 аўтарскім пасведчаннямі і 4 патэнтамі.

Сярод апублікаванага: Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения. / Маштаков С. М., Деева В. П., Волынец А. П. и др. Под ред. чл.-кор. АН СССР Ю. В. Ракитина — Мн., Наука и техника, 1971. Ретарданты-регуляторы роста растений / В. П. Деева; ред. Ю. В. Ракитин; АН БССР, Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск: Наука и техника, 1980. — 176 с. Регуляторы роста и урожай / В. П. Деева, З. И. Шелег ; АН БССР, Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск : Наука и техника, 1985. Избирательное действие химических регуляторов роста на растения: физиол. основы / В. П. Деева, З. И. Шелег, Н. В. Санько; АН БССР, Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск: Наука и техника, 1988. — 253 с. — ISBN 5-343-00274-9 Регуляторы роста растений: механизмы действия и использование в агротехнологиях / В. П. Деева. — Минск : Белорус. наука, 2008. — 133 с. — ISBN 978‐985‐08‐1001‐4.

З 1961 года В. П. Дзеева займала пасаду вучонага сакратара, з 1971 года — старшыні Рэгіянальнага навуковага савета Акадэміі навук СССР па праблемах фізіялогіі і біяхіміі раслін Беларусі і Прыбалтыйскіх рэспублік. Таксама была старшынёй навукова-метадычнага савета Беларускага аддзялення таварыства «Веды» СССР.

Узнагароды Медаль «За працоўную доблесць» (1976) Нагрудны знак «Вынаходнік СССР» Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2006)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Дзеева, Вера Паўлаўна (доктар біялагічных навук; 1926—2016) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Деева Вера Павловна // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Ламан Н. А., Судник А. Ф. К 90-летию со дня рождения Веры Павловны ДЕЕВОЙ (1926—2016) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі День рождения профессора, доктора биол. наук Деевой Веры Павловны // Межведомственный научно-технологический центр «АГРОБИОТЕХ» База патентов Беларуси База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы

Катэгорыя:Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской губерні