Антоніа Кардэналь Кальдэра (), больш вядомы як камандантэ Хесус Рохас (), што значыць «Чырвоны Ісус», 1950 — 11 красавіка 1991) — сальвадорскі рэвалюцыянер нікарагуанскага паходжання, езуіцкі святар, прыхільнік тэалогіі вызвалення. Стаў камандантэ Народных сіл вызвалення імя Фарабунда Марці і Фронту нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці. Сваяк Эрнэста і Фернанда Кардэналей.

11 красавіка 1991 года ў раёне вёскі Эль Сапатэ (дэпартамент Чалатэнанга) група з 18 паўстанцаў ФНВФМ трапіла ў засаду ўрадавых войскаў. Салдатамі батальёна «Атлакатль» былі забітыя Антоніа Кардэналь («Jesus Rojas»), яшчэ 13 паўстанцаў ФНВФМ і адзін грамадзянскі (кіроўца грузавіка)Salvadoran rebel leader killed in army ambush // «Associated Press» от 13 апреля 1991.

Спасылкі Archivo Antonio Cardenal Caldera

Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Катэгорыя:Хрысціянскія багасловы Катэгорыя:Хрысціянскія сацыялісты Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Палітыкі Сальвадора