Валяр’янавыя (Valerianoideae) — падсямейства аднагадовых і шматгадовых раслін сямейства , распаўсюджаных галоўным чынам ва ўмераных абласцях Амерыкі, Еўразіі і Афрыкі.
Найбольшае значэнне маюць прадстаўнікі родаў , , (прымяняюцца разам з ) і (дэкаратыўныя). З некаторых валяр’янавых атрымліваюць сапраўдны, або пахучы, — касметычны і лячэбны сродак.
Віды роду больш вядомыя як палявая салата. Апрацоўваюць пераважна ў краінах Заходняй Еўропы і ў ЗША; лісце ўжываюць як салату.
Батанічнае апісанне Травы, рэдка паўкусты і кусты.
Лісце супраціўнае, суцэльнае, тройчатае або рассечанае, без прылісткаў.
Кветкі двухполыя або раздзельнаполыя, часцей 5-членныя, больш ці менш асіметрычныя, радзей амаль правільныя, звычайна дробныя, у шматкветкавых складаных суквеццях. Тычынак 4 або 3-1. Гінецэй з 3 пладалісцікаў, з якіх 2 недаразвіваюцца. Завязь ніжняя.
Плод часта забяспечаны крылападобнай або пёрыстай лятучкай.
Таксанамія Падсямейства Валяр’янавыя ўключае 14 родаўПаводле сайта GRIN (гл. картку арганізма).:
Спасылкі
Валяр’янавыя ў Біялагічным слоўніку