«Быва́йце, дзе́ці» () — аўтабіяграфічная драма Луі Маля, пастаўленая ў 1987 годзе.
Прэм’ера карціны адбылася 31 жніўня 1987 года ў межах конкурснай праграмы 44-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе фільм быў удастоены галоўнай узнагароды — Залатога венецыянскага льва.
Сюжэт Другая сусветная вайна, Францыя акупавана нацыстамі. Напярэдадні Божага нараджэння 1943 года падлетак Жульен Кантэн накіроўваецца з Парыжа ў каталіцкі каледж. Неўзабаве ў гэты каледж прыбываюць яшчэ тры хлопчыкі, адзін з якіх, Жан Банэ, становіцца сябрам Жульена. Аднаго разу Жульен даведваецца сакрэт Жана: той з’яўляецца габрэем і хаваецца ў каледжы пад чужым імем. Паступова Жульен пачынае разумець, што такое антысемітызм, і тое, што святары хаваюць дзяцей, якія знаходзяцца ў небяспецы. Калі гестапа па чыёйсьці наводцы выяўляе ўчынак настаяцеля і яго разам з габрэйскімі дзецьмі вязуць на смерць, гэта становіцца для Жульена страшным ударам на ўсё жыццё.
Акцёрскі склад
Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў». Карціна ўвайшла ў Ватыканскі спіс фільмаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Фільмы Францыі 1987 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Ваенныя фільмы Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Францыі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы ФРГ Катэгорыя:Фільмы Луі Маля Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы пра Халакост Катэгорыя:Фільмы пра хрысціянства Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы фільм Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Ватыканскі спіс фільмаў Катэгорыя:Фільмы пра Францыю Катэгорыя:Фільмы Германіі 1987 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 1987 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1987 года