Рахель Вішніцэр-Бернштэйн (, Мінск — , Нью-Ёрк) — амерыканская вучоная-мастацтвазнавец, пісьменнік, гісторык яўрэйскага мастацтва. Аўтар кніг пра мастацтва яўрэйскага народа, гісторыю і архітэктуру сінагог Еўропы і ЗША, рэдактар, навуковы куратар, педагог і настаўнік.
Біяграфія Рахіль Бернштэйн нарадзілася 14 красавіка 1885 года ў Мінску ў сям’і страхавога агента Уладзіміра Рыгоравіча (Вольфа Гутманавіча) Бернштэйна і Соф’і Гальперн. Скончыла сярэднюю школу ў Варшаве (1902). Вывучала мастацтва ва Універсітэце Гайдэльберга (1902—1903) і Мюнхенскім універсітэце (1910—1911). З 1903 па 1905 год таксама вучылася ў Брусельскай каралеўскай акадэміі, затым была пераведзена ў Школу архітэктуры ў Парыжы, дзе атрымала дыплом у 1907 годзе.
У 1912 годзе, у Санкт-Пецярбургу яна выходзіць замуж за гісторыка, сацыёлага і грамадскага дзеяча . У 1924 годзе ў іх нарадзіўся сын, Леанард. У 1920 годзе яны пераязджаюць у Лондан, дзе Рахіль працавала са старажытнаяўрэйскімі манускрыптамі ў Брытанскім музеі Лондана і Бадліянскай бібліятэцы ў Оксфардзе.
У 1921 годзе Рахель з’язджае ў Берлін і становіцца мастацкім рэдактарам выдаваных у Берліне ў 1922-24-х гадах часопісаў «Мільгройм» (на ідышы) і «Рымон» (на іўрыце). Знаходзячыся ў Берліне, яна таксама працуе мастацкім рэдактарам Энцыклапедыі Іўдаікі (Берлін) з 1928 па 1934 год, працуе ў з 1928 года, у тым ліку дырэктарам музея з 1934 па 1938 год. Адным з яе галоўных дасягненняў за гэты перыяд з’яўляецца апублікаванне яе першай кнігі Und Symbole Gestalten дэр jüdischen Kunst (Сімвалы і формы яўрэйскага мастацтва) (1935).
Сям’я Вішніцэраў з’язджае з нацысцкай Германіі вясной 1938 года і часова жыве ў Парыжы, дзе вучыцца ў графа , што ў значнай ступені паўплывала на яе далейшую творчасць.
Пасля пераезду ў Нью-Ёрк у 1940 годзе, яна аднавіла сваю навуковую працу пры і скончыла яе са ступенню ў 1944 годзе. У той жа час яна займалася навуковай дзейнасцю ў Амерыканскай акадэміі яўрэйскіх даследаванняў. Тэзісы яе працы былі апублікаваныя ў 1948 годзе пад назвай «Messianic Theme in the Paintings of the Dura Synagogue/Тэма месіянства у роспісе сінагогі Дзьюра».
Яе даследаванне сінагог было таксама апублікавана ў 1955 годзе, у кнізе «Сінагагальная архітэктура ЗША». У наступным годзе, ва ўзросце 71 года яна заснавала аддзел вытанчаных мастацтваў у у Нью-Ёрку і выкладала там да выхаду на пенсію ў 1968 годзе. Архітэктура еўрапейскай сінагогі, заключная кніга яе даследчай працы была апублікаваная ў 1964 годзе.
прысвоіў ёй ганаровую ступень доктара ў 1968 годзе, а часопіс «Яўрэйскае мастацтва/Journal of Jewish Art» прысвяціў яе творчасці асобны нумар у 1979 годзе. Гэты спецыяльны выпуск уключыў аўтабіяграфію і бібліяграфію прац вучонага па мастацтву, усяго 344 працы. Апошняй публікацыяй быў артыкул пра «Герніку» Пабла Пікаса, які выйшаў да стагоддзя вучонага. Жыла на вуліцы у Нью-Ёрку. Яна памерла ва ўзросце 104 гадоў у Нью-Ёрку. У яе застаўся сын, інжынер Леанард Джэймс Вінчэсцер.
Творы Узоры і сімвалы яўрэйскага мастацтва (1935) Сінагагальная архітэктура ЗША (1955) Архітэктура еўрапейскай сінагогі (1964) Яўрэі ў рускім жывапісе і культуры (2002) Малюнкі Храма, выкананыя Майманідам (2002) Кніга пра рускае яўрэйства: ад 1860-х да рэвалюцыі 1917 г. (2002)Книга о русском еврействе: от 1860-х годов до революции 1917 г. на OZON.ru. ISBN 5-93273-076-5 Яўрэйскае мастацтва ў еўрапейскім кантэксце (2002)Еврейское искусство в европейском контексте на OZON.ru. ISBN 5-93273-087-0
Спасылкі Rachel Wischnitzer | Jewish Women’s Archive
Музей Марка Шагала СИНАГОГА НА ШКОЛИЩЕ. ШАГАЛОВСКИЕ ПАРАЛЛЕЛИ КОГДА РАДУЕТСЯ БЕДНЯК? Евгений Штейнер: «НЕ ЧИТАЙТЕ… СКЛАДЫВАЙТЕ, КРАСЬТЕ, СТРОЙТЕ».
Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы ЗША Катэгорыя:Гісторыкі мастацтва Катэгорыя:Гісторыкі архітэктуры