Захар Мікалаевіч Дзяні́саў ( — ) — вучоны-батанік, спецыяліст у галіне балотазнаўства і лугаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Кляпчаны Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз у Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут у 1924 годзе. У 1930—1964 гг. працаваў у Гомельскім лесатэхнічным інстытуце, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі. З 1964 года З. М. Дзянісаў на пасадзе дацэнта кафедры сістэматыкі раслін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць З. М. Дзянісаву належаць навуковыя працы па прыродазнаўча-гістарычнай класіфікацыі балот, асаблівасцях іх утварэння, фарміравання і размяшчэння. Таксама ён займаўся даследаваннямі лугоў на тэрыторыі Беларусі і пытаннямі іх паляпшэння.
Сярод апублікаваных прац: Улучшение естественных кормовых угодий БССР — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1956. — 48 с.; Улучшение лугов БССР. — Мн., 1960.
Літаратура
Спасылкі Дзянісаў, Захар Мікалаевіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; 1892—) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Саксонов С. В. Первые члены русского ботанического общества (К 100-летию русского ботанического общества)
Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі