Лугвен, Лугвень, Лонгвін (сяр. XIII ст.) — князь літоўскі, пляменнік (сын сястры) МіндоўгаПетраускас Р. Правящий род и знать: к вопросу о предпосылках формирования Литовского государства // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana. Петербургские славянские и балканские исследования. — 2012. — № 1. — С.108.. Аляксей Шаланда з нейкай прычыны называе яго шурынам (братам жонкі), а на генеалагічнай схеме паказвае зяцем (мужам сястры) МіндоўгаШаланда А. Баярства Міндоўга: склад і паходжанне // Герольд Litherland. — № 1-2 (9-10). — Горадня, 2003. Год ІІІ. — С. 16..

Імя Імя з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, якія дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівы іменасловам народаў індаеўрапейскага паходжанняT. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.. З супольнага пруска-літоўскага антрапанімікону, пад 1399 годам згдаваецца ў прусаў як LangwenneR. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 51.. Аснова Lang-, у тым ліку ў імені Lang-vin’as, сустракаецца ў і літоўскім іменасловеZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 105., яе звязваюць з літ. lengvas «лёгкі, просты»В. Н. Топоров. Прусский язык. L. М., 1990. С. 64-65..

Другая аснова Vin- адна з найбольш папулярных сярод літоўскіх двухасноўных антрапонімаў, з ёй вядома каля сотні імёнZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 162—163.. Гэта аснова ў аблаўтных дачыненнях з асновай Vain-, яны паходзяць ад індаеўрапейскага *ṷei- «рушыць, імкнуцца; гнаць», ад якога і беларускія вайна, ваявацьJ. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1124..

Такім чынам, імя мела значэнне «той, каму лёгка ваюецца».

Біяграфія

Паводле Вячаслава Насевіча, Лунгвен меў уласную дружыну з 500 ваяроў і двор-замак з чэляддзюНасевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — 160 с. — С. 45.. Двор, магчыма, знаходзіўся на Лінкмяніскім гарадзішчыVarakauskas, Rokas. Lengvenis //  Lietuvos valdovai (XIII—XVIII a.): enciklopedinis žinynas. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. — ISBN 5-420-01535-8. — P. 22..

Упершыню (Лековнии, Лонъкогвенъ) згадваецца Галіцка-Валынскім летапісам пад 1244 годам, калі паваяваў ваколіцы Мельніцы — адступаючы са здабычай праз Пінскае княства, нягледзячы на папярэджанне ад пінскага князя Міхаіла, атрад Лугвеня быў разбіты пагоняй галіцка-валынскіх князёў паблізу Пінска, сам Лугвен уцёк паранены.

Паводле Лівонскай старэйшай рыфмаванай хронікі, напэўна, гэтую паразу выкарысталі тры браты, літоўскія баяры або князькі Тушэ, Мільгерын і Гінгейка, якія дамовіліся з лівонскімі немцамі, захапілі Лугвеня разам з сям’ёй і адвезлі ў Рыгу. Пры спробе вызваліць Лугвеня на шляху ў Лівонію загінуў яго малодшы братTotoraitis, Jonas. Die Litauer unter dem König Mindowe bis zum Jahre 1263. — Universitʹe de Fribourg, 1905. — OCLC 9813155 — P. 60..

Урэшце Лугвен (Lengewin) быў выкуплены «сябрамі» за 500 паўмарак.

У 1247 годзе напаў на Вендэнскае комтурства, перамог бараніўшы яго ордэнскі атрад з 500 чалавек, у баі загінуў вендэнскі комтур і 8 братоў-рыцараўGudavičius, Edvardas. Mindaugas. -- Vilnius: Žara, 1998. — ISBN 9986-34-020-9 — С. 207—209..

Згадваецца як сведка (Langwinus sororius noster — Лугвен сестрын наш) у магчыма падробленай грамаце Міндоўга ад 1260 года.

Літаратура Шаланда А. Баярства Міндоўга: склад і паходжанне // ГЕРОЛЬД LITHERLAND № 1-2 (9-10). Год ІІІ. — Горадня, 2003. — С. 15-16.

Катэгорыя:Князі літоўскія