Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка.

Гісторыя Пабудавана і асвячона ў 2000 годзеСвята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква (Урэчча) .

Архітэктура Пабудавана з дрэва. Вырашана ў традыцыях драўлянага дойлідства Рускай поўначы XVII стагоддзя. Да цэнтральнага кубападобнага 2-яруснага зруба, завершанага 8-гранным шатровым светлавым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай, з фасада далучаны 2-слуповы ганак, па баках прытвора пад какошнікавымі пакрыццямі. Зрубныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвахКірыла-Мяфодзіяўская царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Любанскага раёна Катэгорыя:Урэчча (Любанскі раён) Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:2000 год у Беларусі