Праспект Славы () — станцыя Фрунзенска-Прыморскай лініі Пецярбурскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Міжнародная» і «Дунайская». Адкрыта 3 кастрычніка 2019 года ў складзе пятага пускавога ўчастка «Міжнародная — Шушары». Назва звязана з размяшчэннем станцыі на скрыжаванні лініі з воссю праспекта Славы.

Вестыбюлі Станцыя мае 2 падземныя вестыбюлі. Першы (паўночны) вестыбюль станцыі размяшчаецца ў раёне скрыжавання Бухарэсцкай вуліцы і праспекта Славы. Ён з’яўляецца падулічным, сумешчаным з падземным пераходам.

Другі вестыбюль, таксама падвулічны, размешчаны на поўдзень — на рагу Бухарэсцкай вуліцы і Альпійскага завулка. Дызайн другога вестыбюля быў зменены, у ім з’явілася пано, прысвечанае пажарным, якія працавалі ў гады Другой сусветнай вайны.

Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта