266px|right|thumb|Разня Трубяцкога Аляксей Мікітавіч Трубяцкой ( — ) — князь, рускі палітычны і вайсковы дзеяч, дыпламат. Хросны бацька цара Пятра I.
У 1618 годзе атрымаў чын стольніка. Ваявода ў Табольску (1629), Астрахані (1633). З 1642 года — камандуючы арміяй на паўднёвай мяжы Рускай дзяржавы.
Удзельнічаў у перамовах з польскім і шведскім пасольствамі ў 1647 годзе, у сакавіку 1654 года сустракаўся з пасламі Багдана Хмяльніцкага і агаворваў умовы ўваходжання Украіны ў склад Расіі. Напачатку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1655) Трубяцкой камандаваў паўднёва-заходняй групоўкай рускай арміі, якая захапіла шэраг гарадоў і мястэчак ўсходняй часткі ВКЛ і ў Панямонні. У 1656 годзе камандаваў войскамі на шведскім фронце, пасля 10-дзённай аблогі ўзяў Юр'еў, а затым крэпасці Марыенбург і Нейгаўзен, Кексгольм і Нотэбург.
У 1659—1660 гг. узначальваў царскую адміністрацыю на Украіне, удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць гетмана І. Выгоўскага, які перайшоў на бок Рэчы Паспалітай. Камандаваў рускімі войскамі ў Канатопскай бітве. У 1662 годзе ўдзельнічаў у задушэнні Меднага бунту ў Маскве. За паспяховыя дзеянні узнагароджаны вотчынай — горадам Трубчэўскам з паветам і тытулам «валадара Трубчэўскага» (1660). Фармальна застаўшыся камандуючым войскам, Аляксей Мікітавіч не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, заставаўся пры двары.
Літаратура Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў (расійскі бок) Аляксей Мікітавіч Катэгорыя:Баяры Катэгорыя:Дыпламаты XVII стагоддзя Катэгорыя:Военачальнікі Рускай дзяржавы