Варанец коласападобны (Actaea spicata) — шматгадовая расліна сямейства .
Батанічнае апісанне Сцябло 30-80 см вышынёй з буйным чарговым, двойчы ці тройчы трайчастарассечаным лісцем, якое расце ад тоўстых карэнішчаў, якія знаходзяцца ў глебе. Кветкі несамастойныя, дробныя, сабраны ў гронкападобныя суквецці. Пялёсткі дробныя, лопасцевыя. Тычынкі даўжэй іншых частак кветкі. Песцік адзін. Плод — сакавітая шматнасенная ягада чорнага колеру.
Біялогія Цвіце ў канцы вясны — пачатку лета.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Рэдкая расліна, якая расце на схілах яраў і берагах лясных ручаёў. Ахоўваецца.
Практычнае выкарыстанне Варанец коласападобны — ядавітаяСергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39, лекавая расліна. У яго траве знойдзеныя алкалоіды, у пладах і каранях — сапаніны і трансаканітавая кіслата. Адвар з яе п’юць пры псіхічных і страўнікавых захворваннях. Ужываецца ў гамеапатыі
Літаратура , , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983. Рандушка Д., Шомшак Л., Габерова И. Цветовой атлас растений. — Братислава: Обзор, 1990. — С. 416. — ISBN 80-215-0068-9 Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. канд. біол. наук. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.: іл.
Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Казяльцовыя (падсямейства)