Бераг Мо́ўсана () — краявая частка ледавіковага покрыва ў цэнтральнай і заходняй частцы ўзбярэжжа Зямлі Мак-Робертсана ва Усходняй Антарктыдзе.

Адкрыты ў 1930 годзе Брытанска-аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй. Названы ў гонар яе кіраўніка, аўстралійскага геолага, падарожніка, даследчыка Антарктыкі Дугласа Моўсана.

Абмываецца морам Садружнасці. Вышыні 1000—1500 м. Маюцца выхады карэнных горных парод. З 1954 года дзейнічае аўстралійская палярная станцыя «Моўсан».

Літаратура  — С. 530.

Спасылкі Моусона берег // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Берагі Антарктыды Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей