The Lego Group, таксама вядомая як Lego A/S — дацкая прыватная кампанія, са штаб-кватэрай у горадзе Білун.

Кампанія вядомая перш за ўсё вытворчасцю гульнявых канструктараў Lego.

The Lego Group пабудавала некалькі тэматычных паркаў забаў пад назвай Legoland, а таксама кіруе сеткай крам LEGO.

Гісторыя Lego Group пачалася ў майстэрні Оле Кірк Крысціянсена (1891—1958), цесляра з Білуна, які пачаў у 1932 годзе рабіць драўляныя цацкі.

У 1934 годзе яго кампанія стала называцца Lego. Назва паходзіць ад дацкай фразы leg godt — «гуляй добра». У 1947 году кампанія пачала вырабляць пластыкавыя цацкі. У 1949 году Lego пачала вырабляць раннюю версію зараз ужо знаёмых пластыкавых брускоў. Гэтыя брускі былі часткова заснаваныя на цацачных брусках Kiddicraft, якія былі запатэнтаваны ў Вялікабрытаніі ў 1939 годзе і выпушчаныя ў 1947 годзе. Пасля вывучэння ўзору, прадстаўленага брытанскім пастаўшчыком набытай кампаніяй ліццёвай машыны, Lego мадыфікавалі дызайн бруска Kiddicraft. Першапачаткова брускі вырабляліся з ацэтылцэлюлозы і ўяўлялі сабой палепшаныя традыцыйныя драўляныя складовыя блокі.

Дэвіз Lego Group — «Det bedste er ikke for godt» — азначае «толькі лепшае дастаткова добра». Гэты дэвіз быў створаны Оле Кіркам, каб заахвоціць сваіх супрацоўнікаў не эканоміць на якасці і ўсё яшчэ выкарыстоўваецца кампаніяй сёння. Да 1951 года на пластыкавыя цацкі прыпадала палова прадукцыі кампаніі, нягледзячы на меркаванне дацкага «Часопіса аб цацках» (), які наведаў фабрыкі Lego у Білуне у пачатку 1950-х гадоў. Часопіс пісаў, што пластык ніколі не зможа замяніць традыцыйныя драўляныя цацкі. Аднак пластыкавыя цацкі Лега мелі вялікі поспех, у тым ліку дзякуючы высокім стандартам Оле Кірк Крысціянсена.

Да 1954 года сын Крысціянсена — Готфрыд, стаў малодшым кіруючым дырэктарам Lego Group. Готфрыд бачыў у элементах Lego велізарны патэнцыял для творчай гульні, але яны ўсё яшчэ мелі недахопы з тэхнічнага пункта гледжання: стыкоўная здольнасць была абмежавана і самі элементы не былі ўніверсальнымі. У 1958 годзе быў распрацаваны сучасны дызайн элемента Lego, аднак, трэба было яшчэ пяць гадоў, каб знайсці правільны матэрыял для яго, АБС-пластык. Сучасны дызайн элемента Lego быў запатэнтаваны 28 студзеня 1958 г.

У 1969 годзе была прадстаўлена лінія цацак Lego Duplo. Блокі Lego Duplo ў два разы шырэй, даўжэй і вышэй стандартных блокаў Lego, і прызначаны для маленькіх дзяцей.

У 1978 годзе кампанія выпусціла першыя міні-фігуркі, якія сталі адным з асноўных прадуктаў у большасці набораў.

У траўні 2011 года касмічны шатл Індэвар падчас місіі STS-134 узяў 13 набораў Lego на Міжнародную Касмічную Станцыю, дзе астранаўты будавалі мадэлі і назіралі іх узаемадзеянне ва ўмовах мікрагравітацыі ў рамках касмічнай праграмы «Lego Briks». Вынікі даследавання былі распаўсюджаныя ў школах, як частка адукацыйнага праекту.

Гл. таксама Lego City Undercover Lego Ninjago Лега. Фільм

Крыніцы

Катэгорыя:Кампаніі Даніі