Свята-Міхайлаўская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Орша Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 4Храм святого Архангела Михаила г. Орши.
Гісторыя Пабудавана ў 1994 годзе з дрэва. З 14 лістапада 1994 года афіцыйна мае статус кафедральнага сабора Оршы. У 2018 годзе перавезена ў раён мясакамбіната.
Архітэктура Вырашана ў стылізаваных формах драўлянага дойлідства Рускай Поўначы XVII стагоддзя. Уяўляе сабой квадратны ў плане 2-ярусны зруб, 4-схільны пакаты дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай з лемехавым пакрыццём на цыліндрычным барабане. Уздоўж фасада створана слупавая паперць-гульбішча з разной балюстрадай. Сцены зруба прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмаміМіхайлаўская царква .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Оршы Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1995 год у Беларусі