Востраў скарбаў () — раман шатландскага пісьменніка Роберта Стывенсана аб прыгодах, звязаных з пошукам скарбаў, схаваных капітанам Флінтам на незаселеным востраве. Упершыню апублікаваны ў 1883 годзе, да гэтага ў перыяд 1881—1882 гадоў выходзіў серыямі ў дзіцячым часопісе «Young Folks». На беларускую мову раман пераклаў Алесь Асташонак.

Сюжэт Раман складаецца з 34 раздзелаў, разбітых на 6 частак. Апавяданне вядзецца ад асобы галоўнага героя, сына ўладальнікаў карчмы — юнага Джыма Хокінса (за выключэннем раздзелаў 16—18, дзе апавядальнікам выступае доктар Ліўсі).

Шмат рызыкоўных прыгод даводзіцца перажыць юнаму герою Джыму Хоўкінсу ў падарожжы на таямнічы Востраў Скарбаў. І галоўны скарб, якім авалодвае ён у выніку, — давер’е і ўдзячнасць сяброў, вера ў добрых людзей і сапраўдная мужчынская дружба.

Беларускі пераклад Востраў скарбаў: Пер. з рус. / Роберт Луіз Стывенсон. — Мн. : ДВБ. Дзіцячая літ., 1938. — 213, с. Востраў Скарбаў: Раман: Для малод. шк. узросту / Роберт Льюіс Стывенсан / Пер. з англ. мовы А. М. Асташонка; Маст. У. В. Гладкевіч. — Мн.: Юнацтва, 1993. — 239 с: іл. ISBN 5-7880-0428-4

Крыніцы

Спасылкі Аўдыёкніга: Treasure Island by Robert Louis Stevenson '' . Чытае Carter Langford, працягласць 7 г 31 хв

Катэгорыя:Кнігі 1883 года Катэгорыя:Раманы на англійскай мове Катэгорыя:Раманы XIX стагоддзя Катэгорыя:Прыгодніцкія творы Катэгорыя:Творы Роберта Льюіса Стывенсана