Мле́чха () — санскрыцкі тэрмін для пазначэння чужынцаў, якія размаўляюць на іншай незразумелай мове, маюць іншыя рэлігійныя традыцыі. Па значэнню блізкі да старажытнагрэчаскага тэрміна варвар.
Тэрмін упершыню сустракаецца ў старажытных індыйскіх тэкстах «Шатапатха-брахмана». У «Махабхараце» апісваюцца як народ з узбярэжжа на чале валадара Анга, народжаны з хваста свяшчэннай каровы Нандыні, варожы Пандавам. У пазнейшых творах млечха атаесамляюцца з асурамі, чужынцамі, што не ведаюць санскрыта. Тэрмін меў грэблівы характар.
Спасылкі Mlecchas — Hindupedia, the Hindu Encyclopedia ALOKA PARASHER, A STUDY OF ATTITUDES TOWARDS MLECCHAS AND OTHER OUTSIDERS IN NORTHERN INDIA Ashok Vohra, Metaphysical Unity, Phenomenological Diversity and the Approach to the Other: Hindu Perspective on Xenophobia and the Hope for Human Flourishing
Катэгорыя:Нацыянальныя мянушкі Катэгорыя:Метафары Катэгорыя:Старажытная Індыя