Канстанцін Станіслававіч Шаду́рскі (; — ) — вучоны ў галіне фармакалогіі, доктар медыцынскіх навук (1948), прафесар (1948).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Каінск Томскай губерніСайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта . У 1929 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1933 годзе — Томскі медыцынскі інстытут і застаўся ў аспірантуры на кафедры фармакалогіі, дзе ў 1936—1939 гг. займаў пасаду асістэнта кафедры. У 1937 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Токсикология сибирской синтетической l-камфоры, борнеола и изоборнеола». У 1939—1941 гг. дацэнт кафедры фармакалогіі і адначасова дацэнт кафедры ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі па цыклу ваеннай таксікалогіі Томскага медыцынскага інстытута.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе К. С. Шадурскі у Чырвонай Арміі, камандзір санітарнага ўзвода 215-а медыка-санітарнага батальёна (16-я стралковая дывізія, 19-я армія, Заходні фронтПуртов А. В. Они сражались со смертью. Медицина Россонского района 1941—1944.). Трапіў у палон. Уцёк з палону і ў 1942—1944 гг. узначальваў медыка-санітарную службу асобнага партызанскага атрада «Баявы» НКУС БССР, які дзейнічаў на тэрыторыі Расонскага раёна.
З 1944 года К. С. Шадурскі ў Мінскім медыцынскім інстытуце, дацэнт кафедры фармакалогіі. У 1945—1952 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай фармакалогіі Яраслаўскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1950—1952 гг. намеснік дырэктара інстытута па навукова-вучэбнай рабоце. У 1947 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1952—1953 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай фармакалогіі 1-а Маскоўскага медыцынскага інстытута. У 1953—1963 гг. К. С. Шадурскі зноў у Мінскім медыцынскім інстытуце — загадчык кафедры фармакалогіі і адначасова ў 1954—1957 намеснік дырэктар інстытута па навукова-вучэбнай рабоце, у 1960—1962 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1959—1963 гг. навуковы кіраўнік і кансультант спецыяльнай лабараторыі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1963—1983 гг. займаў пасаду навуковага кансультанта, кансультанта аддзела радыяцыйнай фармакалогіі Навукова-даследчага інстытута медыцынскай радыялогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Обнінску і адначасова ў 1973—1975 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў.
Памёр і пахаваны ў горадзе Обнінску Калужскай вобласці.
Навуковая і грамадскай дзейнасць К. С. Шадурскаму належаць навуковыя працы па распрацоўцы, даследаванні і ўкараненні ў практыку новых лекавых сродкаў лячэння глаўкомы, гіпертанічнай хваробы. Займаўся пытаннямі дзіцячай фармакалагічнай тэрапіі, прамысловай і сельскагаспадарчай таксікалогіі і інш. Аўтар патэнтаў «Спазмолитическое средство „феникаберан“» і «Антигистаминное средство „димебон“»PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы, больш за 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 16 доктарскіх і 98 кандыдацкіх дысертацый.
Займаўся падрыхтоўкай і быў удзельнікам 5 рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і больш за 10 канферэнцый. У 1961 годзе ўзначальваў дэлегацыю БССР на канферэнцыі ААН па прыняццю канвенцыі па наркотыкам у Нью-Ёрку. У 1953—1963 гг. быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства фармаколагаў. Таксама быў старшынёй Таварыства культурных сувязей БССР з іншымі краінамі, членам вучонага савета Каўнаскага медыцынскага інстытута, членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Здравоохранение Белоруссии», «Фармакология и токсикология», сурэдактарам аддзела «Фармакология» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі, членам Фармакалагічнага камітэта Міністэрства аховы здароўя СССР.
Абіраўся дэпутатам Яраслаўскага і Мінскага гарадскіх Саветаў дэпутатаў. У 1963—1970 гг. быў членам Обнінскага гарадскога камітэта КПСС.
Узнагароды Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступеніПраект «Партизаны Беларуси». 2 ордэны. Дзяржаўная прэмія СССР 1975 года. Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура
Спасылкі Шадурский Константин Станиславович (31.03(13.04),1912—12.01.1983) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Шадурский Константин Станиславович // Сайт БелМАПА Шадурский Константин Станиславович. Военные годы. // Сайт БелМАПА Шадурский Константин Станиславович (1912—1983) // Сайт Яраслаўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Пуртов А. В. Они сражались со смертью. Медицина Россонского района 1941—1944. // Газета «Голас Расоншчыны»
Катэгорыя:Выпускнікі Сібірскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Выкладчыкі Яраслаўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Фармаколагі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці