Малінаўка, жылы раён у паўднёва-заходняй частцы Мінска паміж МКАД і Паўднёвым Захадам з паўднёва-усходняга боку мяжуе з жылым раёнам Брылевічы.
Ад МКАД аддзелена вуліцай Слабадской (мае выгіб вялікага радыуса, адпаведнага трасе МКАД), у кірунку да цэнтра праз прапарцыянальныя прамежкі паралельна ёй пракладзены вуліцы Ясеніна, Бялецкага, Любімава. Забудоўваецца з другой паловы 1980-х. Складаецца з дзевяці мікрараёнаў.
Пасля 1986 жыллё ў Малінаўцы ў масавым парадку атрымалі перасяленцы з раёнаў, якія пацярпелі ад Катастрофы на ЧАЭС.
Асноўныя вуліцы Праспект Дзяржынскага, праспект Любімава, вул. Бялецкага, вул. Громава, вул. Рафіева, вул. Слабадская, вул. Касманаўтаў, вул. Ясеніна.
Інфраструктура
Грамадская інфраструктура
У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. У кожным з дзевяці мікрараёнаў ёсць развітая сетка гандлёвых аб'ектаў, аптэк і іншых аб'ектаў грамадскага абслугоўвання, у тым ліку аддзяленні паштовай сувязі РУП "Белпошта" і аддзяленні ААБ "Беларусбанк". Раён абслугоўвае дзве дарослыя (№25, №5) і дзіцячая (№15) паліклінікі. У жылым раёне працуюць 10 школ, 4 гімназіі, 26 дзіцячых дашкольных устаноў. У мікрараёне Малінаўка-8 размешчаны гандлёвы цэнтр "ProStore".
Транспарт
Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Малінаўка-4. 3 чэрвеня 2014 Станцыя метро «Малінаўка» адкрылася. адбылося адкрыццё станцыі метро Малінаўка.
Транспартная інфраструктура мікрараёнаАфіцыйная старонка ДП "Мінсктранс" . Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі: Аўтобусныя маршруты: 23 д/с Малінаўка-4 — Гарадскі Вал 28 д/с Сярова — Масюкоўшчына 30а Мінскрыбпрам — Красны Бор Панядзелак — пятніца 30с Каржанеўскага — Красны Бор 32с д/с Дружная — д/с Малінаўка-4 74с Гарадскі вал — д/с Малінаўка-4 75 д/с Малінаўка-4 — ст. м. Пятроўшчына 83э д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы Акрамя панядзелка 84 д/с Малінаўка-4 — Сляпянка 96 Філіял БДУ — д/с Малінаўка-4 97 д/с Сярова — Малінаўка-8 103 д/с Паўднёвы захад — д/с Малінаўка-4 104 д/с Малінаўка-4 — Сеніца 114с д/с Чыжоўка — Аўтарынак 116 д\с Каменная Горка-5 — Малінаўка-8 120 Малінаўка-6 — ст.м. Малінаўка 122э д/с Кунцаўшчына — зав. Соф'і Кавалеўскай 132 Шчомысліца — д/с Малінаўка-4 134с д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4 Панядзелак 142 д/с Малінаўка-4 — прамвузел Заходні 147 д/с Малінаўка-4 — Брылевічы 150 Брылевічы — Азярцо 156с д/с Паўднёвы Захад — Водаачышчальная станцыя 170с АС "Паўднёва-Заходняя" — Заходнія могілкі 196с д/с Малінаўка-4 — С. Кавалеўскай Панядзелак — пятніца 9.50 — 19.17 Тралейбусныя маршруты: 10 д/с Вяснянка — д/с Малінаўка-4 25 д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4 32 ст. м. Пятроўшчына — д/с Малінаўка-4 47 д/с Малінаўка-4 — д/с Масюкоўшчына 52 д/с Малінаўка-4 — Люцынская 53 д/с Малінаўка-4 — д/с Зялёны Луг-6 64 д/с Малінаўка-4 — д/с Дружная Найбліжэйшыя станцыі метро: станцыя Малінаўка
Славутасці
Па адрасе праспект газеты «Звязда», насупраць дома № 32, к. 1 захаваўся курган, які датуецца XI ст. Курган быў абследаваны ў 1978 і 1980 гадах. Яшчэ адзін курган знаходзіцца насупраць дома № 26 па праспекце Любімава.
У 1986 годзе было знойдзена селішча, якое датуецца X-XII ст. Селішча знаходзіцца ў кіламетры на паўднёвы ўсход ад дома № 26 па праспекце Любімава. Падчас земляных работ частка плошчы была разбурана. Плошча, якая захавалася (каля 0,3 га) была абследавана ў 1986 годзе.
Побач з мікрараёнам знаходнзіцца парк імя Міхаіла Паўлава, які з усходу мяжуе з мікрараёнам Паўднёвы Захад. Праз парк працякае р. Лошыца, на рэчышчы якой створаны штучны вадаём. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнай і Касманаўтаў. Парк быў закладзены ў першай палове 1990-х.
1 верасня 2012 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця парка. Парк з'яўляецца галоўнай адкрытай святочнай пляцоўкай Маскоўскага раёна. Гл. таксама
Парк імя Міхаіла Паўлава, станцыя метро Малінаўка.
Крыніцы
Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) М