Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года — 6-я прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года.
Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 5 кандыдатаў. Упершыню ў гісторыі прэзідэнцкіх кампаній у Беларусі ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі кандыдату (Віктару Бабарыку), які сабраў неабходную колькасць прызнаных подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку. Незалежныя назіральнікі прыйшлі да высновы, што выбарчы працэс на ўсіх яго этапах не адпавядаў шэрагу асноўных міжнародных стандартаў правядзення дэмакратычных і справядлівых выбараў і суправаджаўся шматлікімі парушэннямі гэтых прынцыпаў і патрабаванняў нацыянальнага заканадаўстваelections2020.spring96.org. Пасля абвяшчэння першых афіцыйных экзіт-полаў у Беларусі пачаліся пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў.
Перадгісторыя Выбары адбываліся паводле двойчы змененай праз рэферэндумы Канстытуцыі 1994 года. У выніку першага ў 1996 годзе адбылося пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта і ператварэнне парламента ў двухпалатны. У выніку другога ў 2004 годзе знялі абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Ад часу ўвядзення ў 1994 пасады прэзідэнта Беларусі яе займаў Аляксандр Лукашэнка. Форма кіравання дае Прэзідэнту права на: роспуск абедзвюх палат парламента; выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона; прызначэнне 6 з 12 суддзяў, уключна са старшынёй, і звальненне ўсіх суддзяў Канстытуцыйнага суда; прызначэнне і звальненне ўсіх суддзяў астатніх судоў Беларусі, у тым ліку Вярхоўнага суда.Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі ад 24.11.1996 г. і 17.10.2004
Ніводныя прэзідэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), за выняткам першых (1994 год), не былі прызнаныя свабоднымі і справядлівымі паводле асноўных міжнародных стандартаў.
Умовы правядзення
Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і ўступае ў пасаду пасля прынясення прысягі. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта. Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнню, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі. Кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь не мае права быць грамадзянін, які мае судзімасць.
Удзельнікі незалежнай кампаніі па назіранні за выбарамі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» накіравалі 29 красавіка 2020 года ў Цэнтрвыбаркам, Палату прадстаўнікоў і Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь шэраг прапаноў па правядзенні прэзідэнцкіх выбараў ва ўмовах пандэміі COVID-19. Праваабаронцы канстатавалі наяўнасць патэнцыйнай небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян ва ўсіх працэдурах выбарчага працэсу, якія прадугледжваюць кантакт людзей, а тым больш, знаходжанне людзей у адным месцы як у памяшканні, так і на адкрытым паветры. Яны меркавалі, што ўспрыманне гэтай небяспекі будзе перашкодай для свабоднага ўдзелу грамадзян і палітычных суб’ектаў у выбарчым працэсе, прывядзе да зніжэння легітымнасці выбараў. На падставе гэтага праваабаронцы прапанавалі органам заканадаўчай і выканаўчай улады Беларусі прыняць комплекс мер для бяспечнага ажыццяўленне ўсіх выбарчых правоў грамадзян без іх непрапарцыйнага абмежавання ва ўмовах пандэміі і кампенсаваць абмежаванні прадастаўленнем новых магчымасцяў, адначасова выказваючы гатоўнасць прыняць удзел у выпрацоўцы такіх мерspring96.org. 7 мая Цэнтравыбаркам адхіліў прапановы праваабаронцаўsvaboda.org.
8 мая 2020 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначыла выбары на 9 жніўня, спісы ініцыятыўных груп меліся быць пададзены да 15 мая.
Партыя БНФ выдала заяву сойму 10 мая, паводле якой правядзенне выбарчай кампаніі ва ўмовах пандэміі каранавірусу — «гранічна безадказнае і небяспечнае» і адмовілася ўдзельнічаць у выбарах. Партыя «Справядлівы свет» ацаніла правядзенне выбараў ва ўмовах пандэміі як «безадказнае і злачыннае» і заявіла аб немагчымасці свайго ўдзелу ў кампаніі. 11 мая Беларуская партыя «Зялёныя» таксама заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, адзначыўшы, што абвешчаная дата выбараў аднясла першую частку выбарчай кампаніі на пік пандэміі каранавірусу, а таксама «стварыла няроўныя ўмовы для кандыдатаў»svaboda.org.
Паводле слоў дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, выбарчая кампанія праходзіла ў складаны перыяд, калі разам сышліся чатыры «пандэміі» — у ахове здароўя, эканоміцы, палітыцы і на інфармацыйным полі.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі ў перадвыбарчы перыяд неаднаразова выказваліся з нагоды пераследу актывістаў і ўдзельнікаў электаральнай кампаніі, патрабавалі спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампанііpen-centre.by. Адзначалася, што выбарчая кампанія праходзіць на фоне рэзкага пагаршэння агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, у сітуацыі няспынных рэпрэсій у дачыненні да грамадзян, у тым ліку непасрэдных удзельнікаў выбарчага працэсу, што падтрымлівае атмасферу страху ў грамадствеelections2020.spring96.org.
Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі, разважаючы пра афіцыйныя наратывы і феномен перадвыбарчых пратэстаў, выказаў меркаванне, што ўлады раздзімаюць тэорыю змовы, але «гэта проста Беларусь прачынаецца»naviny.by .
25 чэрвеня 2020 года Аляксандр Лукашэнка ацаніў сітуацыю як вельмі складаную, заявіў, што за яго імавернымі праціўнікамі на выбарах стаяць «лялькаводы»Песков опроверг заявления Лукашенко о причастности России к вмешательству в выборы : «Яны і з аднаго, і з іншага боку. І ў Польшчы жывуць, і з Расіі падкідаюць». Заяву беларускага лідара аператыўна пракаментаваў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, заявіўшы, што Расія не плануе ўмешвацца ў электаральны працэс у Беларусі.
Пасля запрашэння, зробленага 15 ліпеня парламентам Беларусі ў ПАСЕ, накіраваць дэлегацыю для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня ў Беларусі, прэзідэнт ПАСЕ Рык Даемс сказаў, што, улічваючы абмежаваны час да выбараў, адсутнасць прыймальных партнёрскіх арганізацый, у прыватнасці БДІПЧ, пастаянна зменлівую сітуацыю са здароўем, звязаную з COVID-19 і адпаведнымі абмежаваннямі на паездкі членаў Асамблеі, не ўяўляецца магчымым накіраваць дэлегацыю для назірання за выбараміria.ru.
Цэнтрвыбаркам Расіі прыняў рашэнне не накіроўваць для ўдзелу ў назіранні за выбарамі сваіх назіральнікаў, каб не ставіць пад пагрозу іх здароўе і асабістую бяспеку з-за пагрозы заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Таксама ЦВК РФ не палічыў магчымым накіраваць у Беларусь сваіх прадстаўнікоў і ў складзе назіральнай місіі СНД/tass.runn.by.
Каляндарны план +Каляндарны план выбараў Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьДатаПункт планаНе пазней за 20 маяСтварэнне тэрытарыяльных камісійНе пазней за 7 чэрвеняСтварэнне ўчасткаў для галасаванняНе пазней за 24 чэрвеняСтварэнне ўчастковых камісій 21 мая — 19 чэрвеня Вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты (збор подпісаў) 20 чэрвеня — 4 ліпеня Прадстаўленне ў Цэнтрвыбаркам дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты 5 — 14 ліпеня Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты 14 ліпеня — 8 жніўня Перадвыбарная агітацыя4 — 8 жніўняДатэрміновае галасаванне8 жніўняДзень цішыні 9 жніўня Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Не пазней за 19 жніўня Устанаўленне Цэнтрвыбаркамам вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьНе пазней за 23 жніўняПравядзенне другога тура галасавання (пры неабходнасці)
Патэнцыйныя кандыдаты
Праймерыз для вызначэння адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазіцыі 27 студзеня пяцёра лідараў апазіцыйных палітычных партый (Ю. Губарэвіч ад «Руха за свабоду», М. Казлоў ад АГП, В. Кавалькова і П. Севярынец ад БХД, А. Янукевіч ад БНФ) абвясцілі пра працэдуру абрання адзінага кандыдата. Праз некаторы час яна была спынена.
Удзельнікамі праймерыз для вызначэння адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазіцыі з’яўляліся 5 чалавек: Юрый Губарэвіч (старшыня руху «За свабоду») Мікалай Казлоў (лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі) Павел Севярынец (сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі) Аляксей Янукевіч (намеснік старшыні Партыі БНФ) Вольга Кавалькова (сустаршыня аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі) Ганна Канапацкая, экс-дэпутат Палаты Прадстаўнікоў, падавала заяўку на праймерыз, але яе не зарэгістравалі.
Падчас працэдуры праймерыз адбываўся аб’езд рэгіёнаў, дзе ладзіліся сустрэчы з выбаршчыкамі і галасаванні.
16 сакавіка 2020 года Павел Севярынец заявіў, што здымаецца з праймерыз па вылучэнні адзінага дэмакратычнага кандыдата. Рашэнне было прынятае пасля нарады з удзелам партый, што ўваходзяць у праймерыз, а таксама кандыдатаў . Аб здыманні сваёй кандыдатуры з праймерыз таксама заявіў Аляксей Янукевіч. Севярынец адзначыў, што ва ўмовах каранавіруса немагчымая далей працэдура праймерыз. Другой праблемай стаў удзел у перадвыбарах вялікай колькасці чыноўнікаў, якія галасавалі за Губарэвіча.
БХД афіцыйна не выйшла з працэдуры праймерыз. Севярынец на час выхаду лідзіраваў у праймерыз (339 галасоў), Юрый Губарэвіч адставаў (201 голас). На апошніх галасаваннях Севярынец прайграў Юрыю Губарэвічу ў Століне (17 супраць 31 голаса), Пінску (45 супраць 48) і Дарагічыне (13 супраць 24), хоць да таго перамагаў з істотным адрывам (перад гэтымі гарадамі меў 264 галасы супраць 98 у Губарэвіча, 67 сумарна ў іншых трох кандыдатаў).
Рада кампаніі народнага галасавання вырашыла прыпыніць праз пандэмію каранавіруса рэгіянальныя паездкі кандыдатаў ад 18 сакавіка да 2 красавіка. Апошнія перад каранцінам праймерыз па выбарах кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі прайшлі ў Баранавічах 17 сакавіка 2020 года. Вынікі іх наступныя: + Праймерыз Кандыдат Колькасць Губарэвіч 47 Кавалькова 8 Казлоў 14 нядзейсныя бюлетэні 5
З 23 сакавіка пачалося інтэрнэт-галасаванне за выбар адзінага кандыдата ад апазіцыі.
10 мая астатнія ўдзельнікі праймерыз адмовіліся ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.
Рэгістрацыя ініцыятыўных груп На этапе падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп была зарэгістравана беспрэцэдэнтная колькасць прэтэндэнтаў — 55 чалавек. Ранейшы рэкорд быў пастаўлены ў 2001 годзе, тады падалі заяўкі на рэгістрацыю груп 27 прэтэндэнтаў. Большая частка прэтэндэнтаў — «кандыдаты пратэсту» Міколы Статкевіча, якія не выказвалі намеру збіраць подпісы, а меркавалі выкарыстаць магчымасці рэгістрацыі адно для палітычнай агітацыіsvaboda.org.
З 55 пададзеных у ЦВК заяў адразу адхілілі 10, у тым ліку блогера Сяргея Ціханоўскага і 8 «кандыдатаў пратэсту». Святлана Ціханоўская, жонка Сяргея Ціханоўскага, падала дакументы, калі ЦВК вырашыла, што блогер няправільна аформіў заяву (там не было яго подпісу, сам ён адбываў у гэты час 15 сутак арышту)svaboda.org.
Ініцыятыўная група лідара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада Міколы Статкевіча, які меў непагашаную судзімасць, не была зарэгістравана. Адмовілі таксама яго жонцы і іншым паплечнікам. Наконт «кандыдатаў пратэсту» старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што, магчыма, члены іх ініцыятыўных груп давалі згоду камусьці з трох дзясяткаў патэнцыйных кандыдатаў, але прэтэндэнты абменьваліся звесткамі людзей без іх згоды і не інфармавалі іх пра ўключэнне ў свае ініцыятыўныя групы.
Як заўважыў палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч, ЦВК на пачатковым этапе адсекла радыкальную частку апанентаў рэжымуsvaboda.org.
Для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у выніку было зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп. Звесткі аб асобах, чые ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя. Віктар Бабарыка — часова не працуючы, былы старшыня праўлення «Белгазпрамбанка». Алег Гайдукевіч — старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ. Юрый Ганцэвіч — фермер. Юрый Губарэвіч — індывідуальны прадпрымальнік, старшыня руху «За Свабоду». Андрэй Дзмітрыеў — сустаршыня грамадскага аб’яднання «Гавары праўду». Вольга Кавалькова — бухгалтар, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.