Свята-Міхайлаўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Набярэжная, 38.
Гісторыя Свята-Міхайлаўская храм у вёсцы існаваў у 1879 годзе. У 1930-я гады храм быў закрыты і да нашых дзён не захаваўся.
У 1993 годзе на месцы ранейшай царквы быў збудаваны новы храм. 5 лютага 1993 года храм быў асвячоны епіскапам Тураўскім і Мазырскім Пётрам. Храм пабудаваны за сродкі нацыянальнага парка «Прыпяцкі».
Архітэктура Храм з’яўляецца ўзорам беларускага драўлянага дойлідстваСвято-Михайловская церковь в деревне Лясковичи.
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:1993 год у Беларусі Катэгорыя:Ляскавічы (Петрыкаўскі раён) Катэгорыя:Храмы Тураўскай і Мазырскай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі