Мо () — горад і камуна ў французскім дэпартаменце Сена і Марна, на рацэ Марна, на паўночны ўсход ад Парыжа. Насельніцтва 53 766 жыхароў (2013).
Гісторыя У антычнасці Мо называўся спачатку Iantinum (Jantinum), затым Civitas meldorum або MeldiLateinisch-deutsches Taschenwörterbuch der neuern Geographie — Friedrich Adolf Ebert (па назве мельдаў — гальскага племя). З IV ст. рэзідэнцыя біскупа. Уладанне графаў Шампанскіх з 923 па 1361 год.
У жніўні 1358 года пад сценамі горада атрад графа Гастона дэ Фуа і Жана дэ Граі, капталя дэ Бюш, знішчыў паўсталых «жакаў» і парыжан, якія далучыліся да іх, выратаваўшы ад іх герцагінь Жанну Нармандскую і Бланку Арлеанскую.
Одзін з першых ачагоў руху гугенотаў (у 1567 годзе прынц Кандэ ледзь не захапіў тут караля Францыі), многія з якіх былі знішчаны ў Варфаламееўскую ноч. Радзіма і асноўны цэнтр вытворчасці сыру бры.
Славутасці Познегатычны сабор, які ўвесь час патрабуе рэстаўрацыі; Палац біскупаў (XII—XVII стст.), пераўтвораны ў музей самага знакамітага з іх — Басюэ («арол з Мо»); надмагілле апошняга і некалькі помнікаў яму. Музей Вялікай (Першай сусветнай) вайны 1914—1918 гадоў у правінцыі Мо быў адкрыты 11 лістапада 2011 года.
Вядомыя асобы (1927—2003) — французскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, сцэнарыст. У горадзе Мо імем Даніэля Чэкальдзі названы сквер.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Іль-дэ-Франс Катэгорыя:Камуны дэпартамента Сена і Марна