Алена Васілеўна Радзюк (нар. , г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1976 годзе БПІ (выкладчыкі В. І. Анікін, А. П. і А. А. Воінавы, У. А. і Ю. У. Чантурыі). Працуе ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект» з 1976 года.

Член БСА з 2000 года.

Творчасць Асноўныя працы: 18-ці павярховы жылы дом № 1 у мікрараёне № 52 г. Гомеля (2005, заканчэнне будаўніцтва ў 2009); 18-ці павярховы жылы дом № 1 у мікрараёне № 20 (2005, заканчэнне будаўніцтва ў 2009); 18-ці павярховы жылы дом па вул. Галавацкага ў мікрараёне № 16 г. Гомеля (2006) у Гомелі; будынак суда Рэчыцкага раёна (2007, заканчэнне будаўніцтва ў 2009); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка ЧКУП «Ірына-сэрвіс» па вул. Гагарына, 6 пад гасцініцу (2008, заканчэнне будаўніцтва 2009).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля