Жаўтакру́г рабы (Hypochaeris maculata) — від кветкавых раслін з роду сямейства . Народныя назвы: свіннік, ястрабовая трава.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—80 см. Сцябло прамастойнае, шурпатае. Лісце ў прыкаранёвай разетцы і ў невялікай колькасці чаргаванае па даўжыні сцябла, падоўжна-авальнай формы, простае, з выемчаста-зубчастым краем, апушанае, сядзячае. На лістах маюцца чырвона-бурыя плямы і чырванаватая жылка. Кветкі язычковыя, залаціста-жоўтага колеру, сабраныя ў кошыкі на верхавінках сцяблоў. Плод — сямянка з чубком і пяццю рэбрамі, пераходзячымі ў носік.

Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від. Расце ў хваёвых лясах, на палянах і травяністых схілах, сярод хмызняку, у стэпах, на сухіх лугах. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Значэнне Лекавая (слабільны, змякчальны, ранагаючы сродак), кармавая і дэкаратыўная расліна.

Сінонімы

, nom. inval.

Літаратура  — С. 280.

Спасылкі

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе