Пастаўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — Паставы.
Гісторыя У сувязі з пераносам 1 студзеня 1926 года павятовага цэнтра з Дунілавічаў у Паставы, Дунілавіцкі павет быў перайменаваны ў Пастаўскі павет Віленскай зямлі. Да павета былі далучаны 3 гміны Свянцянскага паветаRozporządzenie Rady Ministrów z dnia 26 czerwca 1925 r. o zmianie granic powiatów na obszarze okręgu administracyjnego wileńskiego // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej / Ministerstwo Sprawiedliwości. — 1925. — № 67. — Poz. 472. . 20 студзеня Віленская зямля была пераўтворана ў Віленскае ваяводства.
З верасня 1939 года ў складзе БССР (са снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці). 15 студзеня 1940 года скасаваны, на тэрыторыі павета ўтвораны раёны.
Адміністрацыйны падзел Павет быў падзелены на 15 гмін.
Літаратура — С. 430.
Катэгорыя:Паветы Віленскага ваяводства (1926—1939) Катэгорыя:З’явіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе