Яўген Канстанцінавіч Новік — беларускі гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (1989), прафесар (1991).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Рахавец (Цяпер — Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь). У 1962 г. скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. З 1962 года працаваў настаўнікам, выкладаў у Навагрудскім гандлёва-эканамічным тэхнікуме. У 1967—1970 навучаўся ў асперантуры.
З 1970 года працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце, Мінскім інстытуце культуры, Рэспубліканскім міжгаліновай інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін народнай гаспадаркі.
У 1988 абараніў доктарскую дысертацыю.
З 1989 па 2013 гады быў загадчыкам кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікіИстория Кафедры гуманитарных дисциплин БГУИР, у цяперашні час працуе прафесарам на гэтай кафедры.
Займаў пасаду старшыні Экспертнага савета па гістарычных навуках ВАК Рэспублікі Беларусь.
Навуковая і педагагічная дзейнасць Займаецца даследаваннем гісторыі палітычных партый, арганізацый і рухаў Беларусі, праблемы станаўлення народнай адукацыі Беларусі, пытанняў найноўшай гісторыі Беларусі, методыкі выкладання гісторыі ў вышэйшай і сярэдняй школе.
Узнагароды Узнагароджаны знака «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Літаратура
Новік Яўген Канстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Т. 5.: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 1999. — С. 332.
Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка