Неанацы́зм — прыхільнасць да нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі пасля 1945 года. Частка арганізацый, ідэалогію якіх вызначаюць гэтым паняццем, адмаўляюць сваю належнасць да неанацызму; але ёсць і рухі, якія адкрыта прызнаюць сябе «нацыянал-сацыялістычнымі».
Адрозненні ад нацыянал-сацыялізму Многія неанацысты прыхільныя версіі антыглабалізму і белага сепаратызму (расіалізму), якія адрозніваюцца ад імперскіх амбіцый класічнага нацыянал-сацыялізму. Можа ігнаравацца, змяняцца або скажацца прынцып правадырызму. Неанацысты звычайна не афішуюць сваіх фюрэраў, а за сімвалічную асобу лічаць Гітлера. У адрозненне ад зыходных нацыянал-сацыялістаў, некаторыя неанацысты прымаюць ідэю дэмакратыі (як варыянт «белай спадчыны» з антычнасці).
Гл. таксама 14/88
Спасылкі
Катэгорыя:Нацызм Катэгорыя:Неафашызм