Васіль Мікалаевіч Еўцыхе́віч ( — ) — вучоны, географ і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1940).
Біяграфія Нарадзіўся ў ваколіцы Свяцілаўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. Скончыў сярэднюю школу і паступіў вучыцца на геаграфічны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1937 годзе. Скончыў аспірантуру і абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў выкладчыкам на Далёкім Усходзе і ў Казахстане, у тым ліку ў Амурскім педагагічным інстытуцеСайт Амурскага гуманітарна-педагагічнага ўніверсітэта і ў 1948—1951 гг. на пасадзе дацэнта і загадчыка кафедрай агульнай геаграфіі ў Казахскім дзяржаўным універсітэцеГісторыя кафедры геаграфіі, землеўпарадкавання і кадастру Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта . У 1958—1975 гг. В. М. Еўцыхевіч у Магілёўскім педагагічным інстытуце. Займаў пасаду дацэнта кафедры фізічнай геаграфіі, на пачатку 1960-х гадоў абіраўся дэканам геаграфічнага факультэта.
Памёр Васіль Мікалаевіч Еўцыхевіч 22 кастрычніка 1980 года.
Навуковая дзейнасць В. М. Яўцыхевіч займаўся пытаннямі эрозіі глеб, аховы прыроды, методыкі выкладання геаграфіі. Аўтар больш за 40 навуковых прац.
Сярод апублікаванага: Опыт соединения учебных задач полевой практики с общественно-полезным трудом // География в школе. — 1965. — № 3. Эрозия почвогрунтов и борьба с ней. — Мн.: Вышэйшая школа, 1973. Каков ты, хозяин земли?: (Охрана почвы). — Мн.: Ураджай, 1977. Зямля — наш дом. — Мн.: Народная асвета, 1981.
Літаратура — С. 269.
Спасылкі Еўцыхевіч Васіль Мікалаевіч // База даных «Знакамітыя людзі Магілёўшчыны»
Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Манастыршчынскім раёне