«Пра бяско́нцасць» () — шведска-нямецка-нарвежскі мастацкі фільм рэжысёра Роя Андэрсана, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе.
Сюжэт Жанчына і мужчына лунаюць па-над горадам, быццам закаханыя Марка Шагала ці анёлы ў «Небе над Берлінам». Мы ідзём следам за голасам апавядальніцы, якая, нібыта казачная Шахеразада, пляце карункі гарадскіх гісторый. Мы назіраем вулічныя сцэнкі. Зазіраем у зачыненыя вокны і адчыненыя дзверы. Пранікаем ў чужыя сны і душы. Сочым за чарадой падзей, якія ўвасабляюць ардынарнае жыццё крохкага чалавецтва, прадстаўленага ва ўсім яго харастве, банальнасці, жорсткасці і прыгажосці.
Акцёрскі склад Марцін Сернэр Джэсіка Латандэр Таццяна Дэланэ Андэрс Хельстром Ян-Эе Ферлінг Бэнгт Бергіус Тор Флігель
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Швецыі Катэгорыя:Фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы Нарвегіі Катэгорыя:Фільмы Роя Андэрсана