Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Святая Воля Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.
Гісторыя Першы храм быў пабудаваны ў 1727 годзе на сродкі князёў Іосіфа і Міхаіла Агінскіх. У пачатку XX стагоддзя храм згарэў ад удару маланкі. У 1928 годзе была заснавана часовая царква.
У 1991 годзе побач са старым храмам быў закладзены новы аднайменны храм, а ў 1994 годзе быў асвячоны архіепіскапам Стэфанам. Стары храм у 1994 годзе быў разабраны. У 1997 годзе каля храма была пабудавана нядзельная школа, а ў 2000 годзе званіца.
Архітэктура Пабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара Л. В. Макарэвіча
Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах уладзіміра-суздальскага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны аб’ём завершаны сферычным купалам, над якім узведзены цыліндрычны светлавы барабан пад цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 арачныя праслы з высока ўзнятымі арачнымі праёмамі. Алтарны фасад вырашаны 3 паўкруглымі апсідамі з конхавымі пакрыццямі. З боку храма адасоблена пастаўлена 3-ярусная (васбмярык на 2 чацьверыках) званіца, завершаная макаўкай. Насычаная архітэктурная пластыка заснавана на формах старажытнарускага царкоўнага дойлідстваКрыжаўзвіжанская царква.
Галерэя
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Святая Воля Катэгорыя:1994 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Макарэвіча