Адо́ніс палымяны, жаўтацвет палымяны (Adonis flammea) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—40 см. Сцябло прамастойнае, простае або галінастае. Лісце перыстарассечанае на вузкія долі. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на кароткіх чаранках. Кветкі ярка-чырвонага колеру, 2—5 см у дыяметры, з жоўтымі, фіялетавымі, чорнымі плямамі палоскамі. Плод — шматарэшак. Арэшкі маюць авальную форму і прамы носік.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Азіі і на тэрыторыі ЕўропыGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Расце на сухіх лугах, у стэпах, на камяністых россыпах і скалах, аблогах, пустках, агародах, каля дарог. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф.

Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады паспяваюць у жніўні.

Гаспадарчае значэнне Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавітая.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Казяльцовыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1776 годзе