Андрэй Мікалаевіч Жук (M. JOUK Andrei Mikalaievitch // Décès en France , , Баранавічы, Брэсцкая вобласць — , Менака, Малі) — французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, старшы сяржант, удзельнік антытэрарыстычных аперацый «Памір» і «Бархан», кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (вышэйшай узнагароды Францыі) пасмяротна.
Біяграфія
Адукацыя і пачатак службы Скончыў 9 класаў сярэдняй школы № 19 г. Баранавічы, у 1995 годзе — Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці, пасля — Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Каля 5 год служыў у Баранавічах: у роце палка патрульна-паставой службы міліцыі Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, затым — у аддзеле крымінальнага вышуку. Былым кіраўніцтвам характарызаваўся як дабрасумленны і старанны супрацоўнік; але асабіста прыйшоў да высновы, што служба ў міліцыі яму не па характару. Паколькі іншую працу ў горадзе было знайсці складана, вырашыў паехаць у Францыю і паступіць у Замежны легіён, якім цікавіўся са школьных гадоў.
Служба ў Замежным легіёне 30 студзеня 2008 года, пасля некалькіх спробаў, паступіў на службу ў Замежны легіён Сухапутных войск Узброеных сіл Французскай Рэспублікі. Прайшоў навучанне ў вучэбным 4-м замежным палку ў камуне (кантон Паўночны Кастэльнадары, акруга Каркасон, дэпартамент Од, рэгіён Лангедок-Русільён), якое завяршыў як выдатнік баявой падрыхтоўкі.
З 12 чэрвеня 2008 года — сапёр штурма, легіянер у 27-й горнастралковай брыгады (27 ГСБ) ў камуне Сен-Крыстоль (кантон Со, акруга Карпантра, дэпартамент Ваклюз, рэгіён Праванс — Альпы — Лазурны Бераг). Легіянер 1 класа з 1 студзеня 2009 года; інструктар. Накіроўваўся 4 разы на ўзмацненне 13-й поўбрыгады Замежнага легіёна ў Джыбуці ў перыяд з 2009 па 2014. Капрал з 1 лютага 2010 года. У снежні 2010 года — красавіку 2011 года ўдзельнічаў у аперацыі «Памір» у складзе Міжнародных сіл садзейнічання бяспецы ў Афганістане. Сяржант з 1 верасня 2011 года. Атрымаў французскае грамадзянства. Накіроўваўся ў Французскую Гвіяну ў рамках кароткатэрміновай місіі з верасня 2015 года па сакавік 2016 года (аперацыя «Гарпія»)Mort au Mali, Andreï Jouk avait servi en Guyane // franceguyane.fr. — 2019. — 28 Novembre. .
У 2016 годзе прайшоў адбор і затым — гадавую падрыхтоўку для службы ў горных падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння. Уваходзіў у аператыўную 27 ГСБ. Старшы сяржант з 1 студзеня 2018 года.
Удзел у аперацыі «Бархан» У шэрагу афрыканскіх краін (Буркіна-Фасо, Малі, Маўрытанія, Нігер і Чад) узброеныя радыкальныя ісламісцкія групіроўкі імкнуцца захапіць саванну Сахель. Савет бяспекі ААН у сваёй рэзалюцыі ад 20 снежня 2012 года № 2085 заклікаў усе краіны аказваць падтрымку «малійскім сілам абароны і бяспекі ў адпаведнасці з іх унутранымі патрэбамі з мэтай аднавіць уладу малійскай дзяржавы на ўсёй нацыянальнай тэрыторыі». Па просьбе Малі і іншых краін рэгіёна Сахель Францыя пры падтрымцы Вялікабрытаніі і Эстоніі аказвала ім дапамогу ў барацьбе з тэрарыстамі (аперацыя «Бархан»). У Малі, дзе сітуацыя была асабліва складаная, прысутнічалі таксама сілы ААН.
У студзені — маі 2018 года, верасні 2018 года — студзені 2019 года і ўвосень 2019 года А. М. Жук быў накіраваны ў Малі для ўдзелу ў аперацыі. Саслужыўцамі ўзгадваўся як вельмі добры вайсковец і надзвычай культурны, спакойны чалавек.
22 лістапада 2019 года французскія падраздзяленні пачалі дзеянні ў даліне Эранга, размешчанай прыблізна за 20 км на поўдзень ад г. Індэліманэ (вобласць Менака). 25 лістапада ў канцы дня ў рэгіёне Ліптака-Гурма была выяўлена і атакавана група тэрарыстаў, якія перасоўваліся на аўтамабілях-пікапах і матацыклах. Каля 17:00 гадзін падраздзяленне ўступіла ў наземны бой. З надыходам цемры дэсантнікі папрасілі паветраную падтрымку, каб перайсці вадзі. Да іх былі накіраваны два верталёты «Тыгр» і верталёт «Пума», а таксама паветраны патруль з двух самалётаў «Міраж-2000». Дзеянні верталётаў у Сахелі ўскладняліся пясчанымі бурамі. Прыблізна ў 19:40, калі самалёт праводзіў манёўр для падрыхтоўкі да атакі, адзін з «Тыграў» і «Пума» выпадкова сутыкнуліся. У выніку загінулі ўсе 13 вайскоўцаў, якія знаходзіліся на іх бартах, у тым ліку 7 — з 5-га баявога верталётнага палка, і 6 — з групы горнага спецпрызначэння 27 ГСБ: 4 — з 4-га разведывальнага матарызаванага палка, 1 — з 93-га горнага артылерыйскага палка, 1 (А. М. Жук) — з 2-га замежнага інжынернага палка.
Вайсковае ўганараванне і ўшанаванне памяці А. М. Жуку пасмяротна прысвоена наступнае воінскае званне — аджудан. На французскай ваеннай базе ў Малі адбылося жалобнае развітанне з загінулымі вайскоўцамі. Прэзідэнт Малі І. Кейта падкрэсліў, што вайскоўцы «загінулі за Францыю, за Малі, за Сахель, за свабоду»Lutte contre le terrorisme: Le président Keïta à Paris pour rendre hommage aux militaires français morts dans le Liptako Gourma // usf.news. — 2019. — 2 Décembre. . Еўрапейскі парламент у Страсбуры на паседжанні 27 лістапада 2019 года ўшанаваў хвілінай маўчання памяць 13 вайскоўцаў, якія загінулі ў Малі. Нацыянальная жалобная цырымонія прайшла 2 снежня 2019 года ў Парыжы з удзелам прэзідэнтаў Францыі і Малі.
«Старшы сяржант Андрэй Жук… Яму было 43 гады. Беларус, які 11 гадоў таму паступіў на службу ў Замежны легіён сапёрам штурму, ён прайшоў узорны воінскі шлях да горнастралковага спецпадраздзялення. Ён некалькі разоў удзельнічаў у аперацыях у рэгіёне Сахеля. 2-гі інжынерны полк Замежнага легіёну захавае памяць пра гэтага салдата выключнай адвагі. Памяць пра француза — не па крывi, успадкаванай ад продкаў, а па пралітай ім крыві. Ён быў бацькам чацвярых дзяцей. Ён зрабіў свой выбар — абараняць нашу краіну і нашы каштоўнасці.»
Памятная цырымонія ў 2-м замежным інжынерным палку ў Сен-Крыстолі, дзе служыў А. М. Жук, адбылася 6 снежня, у дзень св. Варвары (нябёснай заступніцы сапёраў), з удзелам камандзіра 27 ГСБ брыгаднага генерала Пьера-Жозэфа Гіўрэ.
27 снежня 2019 года ўрну з прахам даставілі ў Баранавічы, жалобнае развітанне прайшло ў сямейным коле. Пахаваны на баранавіцкіх могілках РусіноУраджэнца Баранавіч, які загінуў падчас ваеннай аперацыі ў Малі, прывезлі хаваць на радзіму.
Узнагароды Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (пасмяротна) Крыж вайсковай доблесці з бронзавай зоркай Крыж байца Медаль французскай удзячнасці Медаль Заморскіх тэрыторый з планкай «Сахель» Медаль нацыянальнай абароны (сярэбраны) Французскі памятны медаль з планкай «Афганістан» Медаль за ваенную абарону тэрыторыі з планкай «Гарпія»
Спасылкі In memoriam : Andreï Jouk // Réserve Citoyenne du Gouverneur Militaire de Paris. — 2019. — 1 Décembre. En images. Hommage national aux 13 militaires français tués au Mali // lexpress.fr. — 2019. — 2 Décembre. Гурневіч, Д. «Беларусь можа ганарыцца, што дала сьвету такога чалавека». Загінулага ў Малі легіянэра ўзгадвае саслужывец // Радыё «Свабода». — 2019. — 6 снежня. Biographie de l'adjudant Andrei Jouk на сайце Міністэрства абароны Францыі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавічах Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Беларусі Катэгорыя:Вайскоўцы Замежнага легіёна (Францыя) Катэгорыя:Сапёры Катэгорыя:Постаці дэпартамента Од Катэгорыя:Постаці дэпартамента Ваклюз Катэгорыя:Узнагароджаныя французскім Крыжам за вайсковую доблесць Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах