Свята-Уладзімірская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Мухавец Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне паселішча.

Гісторыя

Рэлігійная грамада была зарэгістравана ў 1991 годзе.

У 2004 годзе над храмам быў збудаваны вялікі купал. У 2014 годзе царква і ўсе памяшканні былі касметычна адрамантаваныМухавец. Церковь Владимира равноапостольного.

Архітэктура Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, завершаным з фасада 2-яруснай званіцай (васьмярык на чацверыку) над прытворам, з тылу — паўкруглая апсіда з бакавой рызніцай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Сілуэт фарміруюць макаўка над шатром званіцы і цыбулепадобная галоўка над 2-схільным дахам малітоўнай залыЦарква ў імя святога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Мухавец (аграгарадок) Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі