Мікрабіялогія ў Беларусі

На Беларусі мікрабіялагічныя даследаванні пачаліся з 1920—30-х гадоў у БДУ (медыцынскі факультэт), Віцебскім ветэрынарным інстытуце, санітарна-бактэрыялагічным НДІ (Віцебск, 1921), Беларускім пастэраўскім НДІ (Мінск, 1924), інстытутах біялогіі (лабараторыя глебавай мікрабіялогіі, 1934) і хіміі АН БССР, Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі УАСГНІЛ (з 1938), беларускіх навукова-даследчых інстытутах мясцовай прамысловасці і харчовай прамысловасці.

Вялікая роля ў станаўленні мікрабіялогіі належыць І. М. Курбатаву, С. А. Самцэвічу, Г. А. Язубчык, С. М. Вышалескаму, К. І. Кудзіну, В. В. Первазванскаму, А. Л. Пескіну, А. І. Рэут.

У вырашэнні праблем агульнай і экалагічнай мікрабіялогіі ўклад зрабілі — П. А. Буланаў, В. І. Калешка і інш., генетыкі і селекцыі мікраарганізмаў — М. А. Троіцкі, Ю. К. Фамічоў і інш., медыцынскай мікрабіялогіі — А. А. Адарчанка, М. І. Вальвачоў, В. І. Вацякоў, С. І. Гельберг, Н. А. Ізраіцель, А. П. Красільнікаў, П. Р. Рыцік, Б. Я. Эльберт, С. А. Паўловіч і інш., ветэрынарнай мікрабіялогіі — Д. Д. Буцьянаў, Х. С. Гарагляд, В. А. Лянькова, В. І. Лянькоў, В. Ф. Пятроў, Р. У. Тузава і інш., тэхнічнай мікрабіялогіі — Н. І. Астаповіч, В. Р. Бабіцкая, А. С. Вечар, М. В. Залашка, А. І. Зінчанка, С. П. Каваленка, А. Г. Лабанок, А. С. Самсонава і інш.

Навукова-даследчая работа вядзецца ў інстытутах Нацыянальнай АН Беларусі (мікрабіялогіі, генетыкі і цыталогіі, эксперыментальнай батанікі), навукова-даследчых інстытутах Акадэміі аграрных навук Беларусі (эксперыментальнайй ветэрынарыі, жывёлагадоўлі, земляробства і кармоў, аховы раслін і інш.), Беларускім НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, іншых сельскагаспадарчых і медыцынскіх навукова-даследчых інтстытутах і ўстановах, БДУ, БСГА, Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Віцебскай акдэміі ветэрынарнай медыцыны, Мінскім медыцынскім інстытуце і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Мікрабіялогія Катэгорыя:Медыцына ў Беларусі Катэгорыя:Біялогія ў Беларусі