Вiта́ль Фядо́савiч Мядзве́дзеў (нар. , в. Вугольшчына, Бялыніцкі раён, Магілёўская акруга, БССР — 17 чэрвеня 2020) — савецкі і беларускі эканамiст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984), доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1992). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), геаграфічны факультэт (1952). З 1955 года — малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута экaномікі АН БССР. З 1961 года — начальнік аддзела Дзяржплана БССР, з 1967 года — дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР, з 1973 года — дырэктар БелНДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 1994 года — старшы саветнік інстытута «БелІнфармпрагноз» пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 1998 года — кіраўнік аддзела, Цэнтра сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 1963—2006Пмяти учёного: Медведев Виталий Федосович гадах старшы эканамічны саветнік Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.

Навуковая дзейнасць Працы прысвечаны метадалогіі даследавання, мадэлявання і прагназавання развіцця рэгіянальных эканамічных сістэм, вырашэння канкрэтных эканамічных праблем доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага развіцця Беларусі, пабудовы сістэмы інфармацыйнага забеспячэння навукі, тэхнікі, вытворчасці. Прапанаваў сістэму метадаў і мадэляў распрацоўкі прагнозаў, схем размяшчэння вытворчых сіл і комплекснага развіцця народнай гаспадаркі Беларусі, распрацаваў сукупнасць навуковых абгрунтаванняў фарміравання і развіцця народнагаспадарчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Распрацаваў мадэль міжнародных эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь з сусветнай супольнасцю. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны Нацыянальныя праграмы развіцця экспарту, турызму на сярэднетэрміновую перспектыву.

Бібліяграфія Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій.

Асноўныя працы: Удасканаленне рэгіянальнага планавання. — Мн. 1979. Сучасны свет і праблемы фарміравання ў Беларусі новай мадэлі сацыяльна-эканамічнай сістэмы. — Мн., 1997.. Нацыянальная праграма развіцця экспарту на 2000-05 гг. — Мн., 2000.. Сусветная эканоміка. — Мн. 2003 (у сааўтарстве).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1978), залатым медалём НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» (2018), медалямі.

Літаратура

Віталь Фядосавіч Мядзведзеў (да 80-годдзя з дня нараджэння) // Изв. НАН Беларуси. Сер. гуманитарных наук. 2008, № 4.

Спасылкі

Новатор в экономике // Беларуская думка. № 8. 2010. С. 16—23 (PDF/0,7Mb). Медведев Виталий Федосович // Партал ЭКОНОМИКА.BY Пмяти учёного: Медведев Виталий Федосович Віталь Фядосавіч Мядзведзеў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі