Вялікая Грамадзянская вуліца () — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва, на тэрыторыі Пакроўскага пасада (Падміколля).
Гісторыя
Гістарычная назва Вялікая Мяшчанская вуліцаСписок дореволюционных и современных названий улиц г. Могилева.
У канцы 1930-х гадоў знішчана драўляная Халодная сінагога.
Па вул. Вялікая Грамадзянская, 66 знаходзілася кватэра Карпінскіх, якая ў час Вялікай Айчыннай вайны была асноўнай яўкай падпольшчыкаў. Тут камсамолка Таня і яе маці В. М. Карпінская друкавалі ўначы на пішучай машынцы падпольную газету «За Родину» (пазней — «За Советскую Родину»), лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, захоўвалі боепрыпасы і медыкаменты для партызан, данясенні разведкі. У сакавіку 1943 г. нацысты арыштавалі Карпінскіх і пасля жорсткіх катаванняў расстралялі. В. М. Карпінская пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Леніна, Таня — ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
У жніўні 2014 года быў знішчаны цокальны паверх гістарычнага дома, які да вайны ўяўляў сабой двухпавярховы будынак з драўляным 2-м паверхам.
Увесну 2015 года пачалося аднаўленне будынка малой сінагогі XIX стагоддзя (дом № 13) з ансамбля сінагагальнага двара на ШколішчыУ Магілёве пачалі рэканструкцыю будынка былой сінагогі (фота) // Еўрарадыё, 29.04.2015..
26 жніўня 2016 года быў знесены 2-павярховы будынак яўрэйскай школы, які быў апошнім цэлым аўтэнтычным будынкам на гістарычнай тэрыторыі паселішча яўрэяў у раёне ШколішчаФотофакт. В Могилеве на месте будущего парка в Подниколье снесли дореволюционное здание .
Размяшчэнне Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пралягае ўздоўж падножжа карэннага правага берага р. Дняпро. Пачынаецца ад Дняпроўскага моста, з поўдня прымыкаюць вуліцы Праванабярэжная і Гогаля. Пераходзіць у Малую Грамадзянскую недалёка ад скрыжавання апошняй з 1-м Рабочым завулкам. Раней працягвалася на поўнач ад Малой Грамадзянскай да вуліцы Катоўскага.
Забудова № 13 — малая сінагога (ХХ стагоддзе) — № 13 — ешыбот. Свята-Пакроўская царква са званіцай (адбудоўваецца).
Па вуліцы Вялікай Грамадзянскай размешчаны галоўны ўваход у парк Падміколле і каскадная лесвіца да плошчы Арджанікідзэ з фантанамі.
№ 57 — прыватны жылы дом, больш вядомы як «бутэлечны дом» праз тое, што быў упрыгожаны тысячамі пластыкавых бутэлек. Знесены ў сярэдзіне чэрвеня 2018 года«Бутылочный домик» всё. В Могилёве начали снос популярной городской достопримечательности.
Катэгорыя:Пакроўскі пасад (Магілёў)