Жывако́ст крымскі (Symphytum tauricum) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне Двухгадовая і шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—60 (20—90Symphytum tauricum в Красной книге Воронежской области // ИАС «ООПТ России» ) см са стрыжнёвым коранем. Сцябло тонкае, прамастойнае, разгалінаванае ў верхняй частцы. У першы год жыцця ўтварае разетку лісця, якое адмірае пасля зімоўкі. Лісце на чаранках, простае, апушанае і мае шараватае адценне. Кветкі з пяццю пялёсткамі, светла-жоўтага колеру, у завітках. Плод — арэшак цёмна-шэрага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Малой Азіі. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце па берагах вадаёмаў, на стэпавых схілах, узлесках, камяністых россыпах, горных і прыморскіх лугах, каля дарог. Цвіце ў красавіку—маі. Пасля цвіцення расліна адмірае. Размнажаецца толькі насеннем.
Літаратура
Спасылкі
Symphytum tauricum в Красной книге Воронежской области // ИАС «ООПТ России» Symphytum tauricum (Окопник крымский) // Депозитарий живых систем. // Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава Global Biodiversity Information Facility (GBIF)
Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1799 годзе