Віктар Фёдаравіч Кулеш (, в. Лучнікі, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гідрабіёлаг. Доктар біялагічных навук (2013), дацэнт (1999).

Галіна навуковых інтарэсаў — біялагічныя рэсурсы, экалогія, акліматызацыя і аквакультуры прамысловых відаў ракападобных. Аўтар больш за 170 навуковых прац.

Біяграфія У 1975 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1975 па 1979 год старшы лабарант Інстытута заалогіі АН БССР, у 1979—1982 гадах — аспірант у тым жа інстытуце. З 1982 па 2000 год малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута заалогіі НАН Беларусі. Абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук у 1985 годзе.

З 2000 года — дацэнт кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Біялагічныя асновы цеплаводнай аквакультуры прамысловых ракападобных» і з таго ж года прафесар кафедры агульнай біялогіі і батанікі.

З’яўляецца Старшынёй праблемнага Савета па біялагічных навуках БДПУ. Член Савета па абароне дысертацый Д 01.32.01 пры дзяржаўным навукова-вытворчым аб’яднанні «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах»; член Савета па абароне дысертацый Д 02.01.22 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце; член Дзяржаўнага экспертнага савета № 12 «Адкрытыя конкурсы асобных праектаў навуковых даследаванняў» ДКНТ Беларусі;

Член экспертнага савета Міністэрства адукацыі па экспертызе навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, суіскальнікаў і студэнтаў конкурсу грантаў па навуковым кірунку «Экалогія, прыродныя рэсурсы, рэсурсазберажэнне, прыродакарыстанне і абарона ад надзвычайных сітуацый».

Узнагароды Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1984) і дыпломам ВДНГ СССР (1987) за распрацоўку пытанняў аховы, аднаўлення і рацыянальнага выкарыстання гаспадарча-каштоўных відаў жывёл Беларусі. З’яўляецца лаўрэатам прэміі Акадэміі навук Беларусі за цыкл работ на тэму «Экалогія, акліматызацыя і развядзенне прэснаводных крэветак» (1995).

Асноўныя публікацыі Домашние питомцы: Насекомые. Моллюски. Земноводные. Пресмыкающиеся. Птицы. Млекопитающие / В. Ф. Кулеш. — Минск: Высшая школа, 2009.- 176с. Биология культивирования промысловых видов пресноводных креветок и речных раков на теплых водах / В. Ф. Кулеш.- Москва: Новое знание, 2012.- 328 с. Пресноводные креветки / Н. Н. Хмелева, Ю. Г. Гигиняк, В. Ф. Кулеш. — Москва: Агропромиздат,1988.-128 c. Экология пресноводных креветок / Н. Н. Хмелева, В. Ф. Кулеш, А. В. Алехнович, Ю. Г. Гигиняк. — Минск: Беларуская навука,1997. — 254 с.

Патэнты Спосаб вырошчвання таварнай прэснаводнай крэветкі Macrobrachium nipponense (De Haan) ва ўмеранай кліматычнай зоне Спосаб атрымання пасадкавага матэрыялу доўгаппальцага рака Astacus leptodactylus Esch

Спасылкі Асабісты профіль на сайце БДУ Асабісты профіль на сайце БДПУ

Катэгорыя:Заолагі Беларусі