Стэфан Пац ( — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар (1615—1630) і рэферэндар літоўскі (1626—1630), падскарбі надворны (1630) і вялікі літоўскі (1630—1635), падканцлер вялікі літоўскі (з 1635).

Быў старостам берасцейскім, прэнскім і вілкавішскім.

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын берасцейскага падкаморага Мікалая Паца і Соф’і з Сапегаў.

Навучаўся ў Італіі, па вяртанні ў Вялікае Княства Літоўскае паслядоўна займаў пасады каралеўскага сакратара (з 1611), вялікага пісара, рэферэндара, падскарбія і падканцлера.

Браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў, у тым ліку аблогі Смаленска ў 1610 годзе.

У 1624—1625 гадах, суправаджаючы каралевіча Уладзіслава Вазу ў яго паездцы па Еўропе (Германія, Брусель, Нідэрланды, Італія і інш.), вёў падарожны дыярыуш. У 1854 годзе была выдадзена кніга дарожных нататак Стэфана Паца «Карціна еўрапейскіх двароў у пачатку XVII стагоддзя» ().

Шчыры каталік, фундаваў кляштар кармелітак і касцёл Святога Юзафа ў Вільні, таксама спрыяў будове касцёла Святой Тэрэзы, у якім і быў пахаваны.

Сям’я У шлюбе з Ганнай Дусяцкай (пам. каля 1643) меў меў трох сыноў і дзвюх дочак: Станіслаў Пац (пам. 1643), дваранін каралеўскі Крыштаф Жыгімонт Пац (1621—1684), харунжы вялікі літоўскі (1646), падканцлер літоўскі (1656—1658), канцлер вялікі літоўскі (1658—1684), эканом гродзенскі і алыцкі Мікалай Стэфан Пац (пам. 1684), дваранін каралеўскі, ваявода троцкі (1651), кашталян віленскі (1670), біскуп віленскі (1671) Соф’я (1618—1665), з 1636 года ў шлюбе з кашталянам віленскім Янам Казімірам Хадкевічам (каля 1616—1660) Ганна (пам. 1652), з 1644 года ў шлюбе з ваяводам мсціслаўскім Фрыдэрыкам Сапегам (пам. 1650).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Пацаў

Стэфан Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падканцлеры літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты берасцейскія Катэгорыя:Старосты прэнскія Катэгорыя:Старосты вілкавішскія