Прыпісныя сяляне — феадальназалежнае насельніцтва Расійскай імперыі ў XVII—сярэдзіне XIX стст., якое замест аброку і падушнага падатку было абавязана працаваць на казённых і прыватных заводах і фабрыках. У канцы XVII ст. і асабліва ў XVIII ст. ўрад дзеля падтрымкі буйной прамысловасці шырока практыкаваў прыпіску (звычайна без указання тэрміну) дзяржаўных сялян да заводаў ці мануфактур на Урале і ў Сібіры.

Фармальна сяляне заставаліся ўласнасцю дзяржавы, але прадпрымальнікі эксплуатавалі і каралі іх як сваіх прыгонных. Цяжкае становішча прыпісных сялян выклікала шматлікія паўстанні і ўцёкі. З XVIII ст. ўрад спыніў прыпіску сялян да заводаў. У пачатку XIX ст. прыпісныя сяляне пад назвай «неадменных работнікаў» увайшлі ў катэгорыю пасэсійных сялян, скасаваную ў 1861—1863 гг. пасля сялянскай рэформы.

Літаратура Беловинский, Л. В. Приписные крестьяне // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — 784 с.: ил. с. — С. 534. — ISBN 978-5-699-24458-4. Панкратова, А. М. Формирование пролетариата в России (XVII—XVIII вв.) / А. М. Панкратова; АН СССР, Отделение истории. — М.: Изд-во АН СССР, 1963. — 491 с. Прыпісныя сяляне // — С. 75.

Катэгорыя:Сялянства Расійскай імперыі Катэгорыя:Прыгоннае права Катэгорыя:Гісторыя Сібіры