Свята-Георгіеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Малыя Вераб’евічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
Гісторыя У XIX стагоддзі на могілках існавала драўляная царква.
Храм прыйшоў у драхласць, і на яго месцы ў 1991 годзе была пабудавана новая драўляная царкваХРАМ СВЯТОГО ВЕЛИКОМУЧЕНИКА И ПОБЕДОНОСЦА ГЕОРГИЯ .
Архітэктура Вырашана прамавугольным зрубам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры 8-гранным барабанам з 2-яруснай цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвахГеоргіеўская царква.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Малыя Вераб’евічы Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1991 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Георгія Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі