Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі (? — пасля 1513) — акольнічы і скарбнік смаленскі.
Біяграфія З роду Крошынскіх герба «Ліхтар», сын князя Фёдара. Падчас вайны 1487-1494 гадоў вотчыны Крошынскіх на ўсходзе Смаленскай зямлі заняты маскоўскімі войскамі. У 1503 годзе князь Канстанцін атрымаў ад вялікага князя Аляксандра маёнткі Дубна ў Гарадзенскім павеце, да часу вяртання смаленскіх маёнткаў ад маскоўцаў. Наданне князю Канстанціну ў 1506, 1509, 1512 гадах пацвярджаў вялікі князь Жыгімонт Стары, а ў 1531 годзе ўдаве князя Ганне, якая запісала Дубна па сваёй смерці каралеве БонеСемянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 373—374..
У шлюбе з Ганнай, дачкой смаленскага акольнічага Івана Кошкі, меў трох дачок.
Мар'ю (?-1571), жонку Копця Васілевіча, вялікага пісара літоўскага N (?-?), жонку Міхаіла Халецкага, дзяржаўцы оўруцкага Ганну (?-?), жонку Януша Сапегі, двараніна гаспадарскага
Літаратура
Сліж Н. Маёмасныя справы Мар’і Канстанцінаўны Крошынскай у святле яе тастаменту // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 14. — 2021. — С. 151—163.
Канстанцін Фёдаравіч Катэгорыя:Акольнічыя смаленскія