Аманат () — найбуйнейшая прапрэзідэнцкая палітычная партыя ў Рэспубліцы Казахстан. Партыя была створана 19 студзеня 1999 года шляхам пераўтварэння грамадскага штаба ў падтрымку прэзідэнта Нурсултана Назарбаева ў Рэспубліканскую партыю «Атан». У 2006 годзе на пазачарговым з’ездзе партыя была перайменавана ў Народна-дэмакратычную партыю «Нур Атан». У 2013 партыя была пераназваная ў «Нур Атан» (з казахскай мовы перакладаецца як «Святло айчыны»). Па прапанове Касым-Жамарта Такаева, у 2022 годзе партыя была перайменаваная ў «Аманат» (перакладаецца як «запавет продкаў»).
З заснавання партыі ў 1999 годзе і да 2021 года яе старшынёй быў Нурсултан Назарбаеў.
Спасылкі
Афіцыйны сайт «Нур Атан»
Катэгорыя:Палітычныя партыі Казахстана