Вуліца Карла Маркса (, ) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Верхнядзвінска ў мясцовасці Мікрараён.

Апісанне Названа ў гонар Карла Маркса, папярэдняя назва — Дзісненскі тракт (па назве старажытнага тракта, які ішоў берагам Заходняй Дзвіны ад Дрысы да Дзісны.

Пачынаецца ад старажытных хрысціянскіх могілак па вул. Савецкай і пралягае з поўначы на поўдзень да мяжы горада ў раёне былых гарадскіх ачышчальных стаўкоў (адстойнікаў). Працягласць вуліцы складае больш за 1,4 км.

Забудова вуліцы пераважна аднапавярховая сядзібнага тыпу.

Сацыяльныя аб’екты Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Верхнядзвінская гімназія» (вул. Карла Маркса 32)

Гл. таксама Спіс вуліц Верхнядзвінска

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Верхнядзвінска Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар Карла Маркса