Катастрофа Fokker 100 пад Алма-Атой — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 27 снежня 2019 года. Авіялайнер Fokker 100 авіякампаніі Bek Air выконваў планавы ўнутраны рэйс Z92100 па маршруце Алма-Ата — Нур-Султан, але пры ўзлёце страціў вышыню, прабіў бетонную агароджу і ўрэзаўся ў жылы дом у раёне сяла Альмерэк. На яго борце знаходзіліся 98 чалавек (93 пасажыраў і 5 членаў экіпажа); загінулі 12 чалавек.
Самалёт Fokker 100 (рэгістрацыйны нумар UP-F1007, серыйны 11496) быў выпушчаны ў 1996 годзе (першы палёт здзейсніў 9 красавіка пад тэставым б/н PH-JCP). Аснашчаны двума двухконтурнымi турбарэактыўнымi рухавікамі Rolls-Royce Tay 650-15. 15 красавіка таго ж года быў перададзены авіякампаніі Formosa Airlines, у якой атрымаў бартавы нумар B-12292; ад яе 2 сакавіка 2004 гады перавёўся ў авіякампанію Mandarin Airlines (б/н не змяніўся). 1 лістапада 2009 года быў набыты авіякампаніяй Contact Air (борт D-AFKC), ад яе з 1 верасня 2012 года па 13 ліпеня 2013 года здаваўся ў лізінг авіякампаніі OLT Express Germany.
13 ліпеня 2013 года быў набыты авіякампаніяй Bek Air і атрымаў бартавы нумар UP-F1007. Ад яе здаваўся ў лізінг авіякампаніям: Kam Air — з 28 верасня 2016 года па 1 сакавіка 2017 года, Safi Airways — з 1 сакавіка па 1 чэрвеня 2017 года, Air Djibouti — з 11 снежня 2018 года па 15 ліпеня 2019 годаBek Air UP-F1007 (Fokker 70/100 - MSN 11496) (Ex B-12292 D-AFKC )UP-F1007 Bek Air Fokker F100.
Экіпаж і пасажыры Склад экіпажа рэйса Z92100 быў такім: Камандзір паветранага судна (КПС) — 58-гадовы Марат Ганіевіч Муратбаеў. Пасведчанне ATPL № 000179, тэрмін дзеяння да 26 красавіка 2024 года. Другі пілот — 54-гадовы Міржан Гайнулавіч Мулдакулаў. Пасведчанне ATPL № 000796, тэрмін дзеяння да 6 сакавіка 2022 года. Бортправаднікі: Маржан Валіуліна, М. А. Сахаў, Р. Д. Асманаў. + Грамадзянства Пасажыры Экiпаж Усяго 89 5 94 1 0 0 1 0 0 2 0 0 Усяго 93 5 98
Храналогія падзей Рэгістрацыя пасажыраў на рэйс пачалася а 05:35 і скончылася ў 06:35, пасадка скончылася ў 07:03. На борце самалёта знаходзіліся 5 членаў экіпажа і 93 пасажыры, у тым ліку 8 дзяцей; было загружана 603 кілаграма багажу і 613 кілаграмаў грузу.
У 07:21 рэйс Z92100 вылецеў з Алма-Аты, але ўжо праз хвіліну (у 07:22) пазнака рэйса знікла з радараў, трывога была абвешчаная ў 07:25. Выклік на пульт 103 паступіў у 07:43.
Першымі на месца катастрофы прыбылі супрацоўнікі аэрапорта Алматы — служба пошукавага і аварыйна-выратавальнага забеспячэння, служба авіяцыйнай бяспекі і медыцынская служба. Пачаліся мерапрыемствы па эвакуацыі пасажыраў. Параненых перавозілі ў медыцынскі пункт аэрапорта, дзе ім аказвалася экстраная медыцынская дапамога. На месца падзення рэйса 2100 прыбыла 16 брыгад хуткай і неадкладнай дапамогі Алмацінскай вобласці (5 з Талгарскага раёна, 6 з Ілійскага раёна, 2 з сяла Баралдай, 3 з Енбекшыказахскага раёна) і 35 брыгад Алма-Аты, якія дастаўлялі параненых у клінікі горада і вобласці. На 16:00 лік загінулых склаў 12 чалавек — 11 пасажыраў і 1 член экіпажа (КПС); усе грамадзяне Казахстана. У розныя медыцынскія ўстановы Алма-Аты былі шпіталізаваны 49 чалавек, з іх 18 — у цяжкім стане.
У сувязі з катастрофай міжнародны аэрапорт Алматы не ўвёў ніякіх абмежаванняў на палёты, усе рэйсы выконваліся ў штатным рэжыме з другой узлётна-пасадачнай паласы.
Рэакцыя Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў абвясціў дзень 28 снежня 2019 года днём агульнанацыянальнай жалобы.
Расследаванне Вядома, што самалёт два разы зачапіў хвастом УПП ужо пасля таго, як былі прыбраны шасі, і змяніў курс рэзка направа.
Абодва бартавыя самапісцы былі знойдзеныя і адпраўленыя на аналіз праз некалькі гадзін пасля катастрофы.
Перад вылетам лайнер прастаяў каля двух дзён на стаянцы. Крылы самалёта абледзянелі, але не апрацоўваліся, што парушыла дзейнасць закрылкі і павялічыла ўзлётную вагу.
Зноскі
Спасылкі Описание катастрофы на Aviation Safety Network Крушение пассажирского самолёта в Казахстане. Онлайн-репортаж. РИА Новости Officials say 14 killed, 35 hurt in Kazakhstan plane crash Associated Press.
Катэгорыя:Падзеі 28 снежня Катэгорыя:Снежань 2019 года Катэгорыя:Падзеі ў Казахстане Катэгорыя:Катастрофы 2019 года Катэгорыя:2019 год у Казахстане